Архітэктурны стыль : неарэнесанс
Датаванне : 1908—1914
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Апостала_Андрэя_(Лынтупы)

Касцёл Святога Апостала Андрэя — беламураваны каталіцкі храм, пабудаваны ў 1908—1914 гг. на цэнтральнай плошчы г.п. Лынтупы (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць).
У некаторых крыніцах згадана, што храм асвячоны ў імя Святога Андрэя Баболі, аднак афіцыйны сайт Каталіцкай царквы ў Беларусі падкрэслівае, што храм і прыход носяць імя апостала Андрэя.

== Гісторыя ==
Каталіцкі прыход у Лынтупах заснаваны ў XV стагоддзі. Першы драўляны храм быў пабудаваны тут каля 1459 года і асвячоны ў імя Святога Андрэя апостала. У 1640 годзе пры касцёле была пабудавана цагляная капліца.
Напачатку XX стагоддзя драўляная царква згарэла. Паколькі прыход быў шматлікім і будынак, які існаваў да пажару, не ўмяшчаў усіх вернікаў, у 1908 годзе было распачата будаўніцтва новага, больш прасторнага будынка. Храм быў выкананы па праекце Тадэвуша Раствароўскага ў неарэнесансным стылі, будаўніцтва завяршылася ў 1914 годзе.
У савецкі час прадпрымаліся спробы зачыніць храм, аднак вернікам атрымалася яго абараніць.

== Архітэктура ==
Касцёльны пляц акаймаваны бутавай агароджай з трохпралётнай брамай. Касцёл — помнік архітэктуры неабарока. Манументальная буйнамаштабная двухвежавая трохнефавая базіліка з паўкруглай апсідай. Двух’ярусны «карабель» храма схаваны за кулісамі галоўнага фасада, цэнтр якога вылучаны двух’ярусным рызалітам з пілястравым порцікам і трохвугольным франтонам наверсе. Архітэктурная дынаміка і пластыка сканцэнтраваны на верхніх ярусах вежаў, крапаваных прафіляванымі карнізамі і пілястрамі, завершаных гранёнымі ліхтарамі. Рытміку бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя вокны.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Касцёл Святога Андрэя Баболі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 90-91.
Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007 .
Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999.

Архітэктурны стыль : неарэнесанс
Датаванне : 1908—1914
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Апостала_Андрэя_(Лынтупы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings