Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : Пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_(Бабруйшчына)

Касцёл Святога Антонія — каталіцкі храм, знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Бабруйшчына (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць). Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з дрэва.

== Гісторыя ==

=== Разбурэнне ===

Восенню 2009 г. у касцёле прагніў і праваліўся дах над алтаром. У 2010 г. пад грузам снегу нахіліліся сцены, столь і дах. У 2011 г. абваліліся страха, столь і вежа. Ад касцёла ў наш час захаваліся толькі рэшткі сценаў і хоры.

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства з уплывам стылю неаготыкі і мадэрну. Вырашаны прамавугольным зрубам пад спічастым 2-схільным дахам. Да фасада далучаны прытвор, трохвугольны франтон якога рытмічна спалучаецца з 2-гранным шчытом даху, завершаным каркаснай 4-граннай шатровай вежачкай-званіцай. З тыльнага боку выступае 3-гранная апсіда пад шатровым пакрыццём. Бакавыя фасады расчлянёны стрэльчатымі аконнымі праёмамі. Малітоўная зала перакрыта 3-гранным скляпеннем, абапёртым на 6 слупоў.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Касцёл святога Антонія // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мн., 2008. — С. 22-23.

Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : Пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_(Бабруйшчына)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings