Шыфр : 413Г000699
Архітэктурны стыль : неарэнесанс
Датаванне : 1904
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_(Дварэц)

Касцёл Святога Антонія Падуанскага ці Касцёл Божага Цела — каталіцкі храм у в. Дварэц Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры неабарока.

== Гісторыя ==

Будаўніцтва манументальнага храма абумоўлівалася тым, што папярэдні, пасля шматлікіх рамонтаў (1882, 1895 гг.), не задавальняў парафію і пасля царскага талерантнага ўказа з боку ўлад не чынілася перашкод на пабудову новага. Пасля шматгадовага заняпаду ў савецкі час храм адноўлены і адчынены ў 1989 годзе.

== Архітэктура ==
На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудаваны ў 1904 годзе з цэглы. Двухвежавая трохнефавая базіліка. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным дахам, бакавыя — аднасхільнымі. Галоўны заходні фасад дэкарыраваны рустам, філёнгамі, ліштвамі арачных праёмаў, лучковымі франтонамі, карнізам. У завяршэнні фасада 2 бакавыя вежы з фігурнымі купаламі. Цэнтральны шчыт з паўцыркульным франтонам і бакавымі валютамі. Усе элементы дэкору і архітэктурныя абломы выкананы цаглянай муроўкай без тынкоўкі. Унутраная прастора падзелена на нефы, перакрыцці скляпеністыя.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
«Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Гродзенская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986 год.

Шыфр : 413Г000699
Архітэктурны стыль : неарэнесанс
Датаванне : 1904
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_(Дварэц)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings