Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1908
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_(Каменка)

Касцёл Святога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Каменка Шчучынскага раёна.
Пабудаваны ў 1908 годзе.

== Архітэктура ==
Асноўны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральны неф пераходзіць у пяцігранную апсіду з самастойным дахам, па баках якой невялікія гранёныя сакрысціі. Двух’ярусная чацверыковая вежа на галоўным фасадзе завершаная стромкім шатром з люкарнамі. Верхні чацвярык вежы на ўсіх фасадах выразна вылучаны высокімі патройнымі арачнымі вокнамі (трыфорыумам). Галоўны ўваход аформлены парталам, над якім размешчаныя акно-«ружа» і ніша са скульптурай. Дзверы аздобленыя мастацкай коўкай. Астатнія фасады рытмічна расчлянёныя ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры асноўны аб’ём падзелены на тры нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам — хоры з арганм. Сцены і скляпенні атынкаваныя, пабеленыя, астатнія канструкцыйныя элементы падкрэсленыя чырвоным колерам муроўкі.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1908
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_(Каменка)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты