Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1790—1799
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_(Раванічы)

Касцёл Святога Антонія Падуанскага — каталіцкі храм у аграгарадку Раванічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны ў паўночнай частцы аграгарадка, на могілках.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1790—1799 гадах па фундацыі ўладальніка раваніцкага палацава-паркавага ансамбля Антонія Слатвінскага. Па яго задумцы, храм «павінен быў стаць магільным склепам фундатараў як сямейны маўзалей».
У 1800 годзе касцёл быў кансэкраваны пад тытулам Святога Антонія і атрымаў статус філіяльнага ў Бярэзінскай парафіі. Пры касцёле Слацвінскія ўтрымлівалі сталага святара.
У 1937 годзе будынак быў зачынены. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, да 1985 года выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах як зернасховішча. У 1990-х гадах пацярпеў ад пажару і з таго часу знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.
Побач з касцёлам знаходзіцца цвінтар, дзе пахаваныя прадстаўнікі шляхецкага роду Слатвінскіх.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры класіцызму. Невялікі квадратны ў плане будынак з прамавугольнай апсідай, да якой далучаны дзве бакавыя нізкія сакрысціі. Галоўны фасад аформлены чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам і спрошчанымі іанічнымі капітэлямі з разеткамі ў выглядзе кветак. Галоўны ўваход дэкарыраваны сандрыкам з франтончыкам і паўцыркульнай люкарнай, фланкіраваны арачнымі нішамі. Бакавыя і тыльныя фасады члянёны пілястрамі ў прасценках. Аконныя праёмы прамавугольныя.
Унутры зала была перакрыта цыліндрычным скляпеннем і аздоблена паліхромнай размалёўкай на біблейскія тэмы. На тарцовай сцяне мелася ілюзорная выява алтара. Над нартэксам зроблены хоры з парапетам у выглядзе антаблемента, куды вяла лесвіца ў тоўшчы сцяны. Пад касцёлам знаходзіцца крыпта.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1790—1799
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_(Раванічы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings