Шыфр : 612Г000436
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1796
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_апостала_Андрэя_і_кляштар_трынітарыяў

Крывіцкі касцёл Святога апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры XVIII ст. Кляштар пабудаваны ў 1776 у в. Крывічы (цяпер гарадскі пасёлак) Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў стылі позняга барока. Скасаваны ў 1832 годзе. Складаецца з Андрэеўскага касцёла і жылога будынка.

== Гісторыя ==
Кляштары ордэна трынітарыяў, заснаванага ў XII стагоддзі, пачалі з’яўляцца ў Рэчы Паспалітай з канца XVII стагоддзя. Кляштар трынітарыяў у Крывічах быў заснаваны ў 1770 годзе і стаў чацвёртым на тэрыторыі сучаснай Беларусі пасля кляштароў у Брэсце (1709), Оршы (1714), Маладзечна і Віцебску (1758).
Спачатку пры кляштары быў пабудаваны драўляны храм, у 1796 годзе было завершана будаўніцтва муравана барочнага храма. У тым жа годзе храм быў асвячоны біскупам троцкім.
Пасля паўстання 1830—1831 гадоў усе кляштары трынітарыяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі зачынены, уключаючы крывіцкі. Пасля зачынення кляштара храм стаў звычайным парафіяльным, а былыя жылыя памяшканні манахаў сталі належаць парафіі. У другой палове XIX стагоддзя ўвесь архітэктурны комплекс быў абнесены агароджай з трохарачнымі варотамі. У такім выглядзе комплекс захаваўся да нашых дзён.

== Архітэктура ==

Касцёл св. Андрэя — помнiк архiтэктуры барока. Аднанефавы аднавежавы базiлiкальны храм з прамавугольнай апсiдай, накрыты высокiм двухсхiльным дахам. Высокая вежа мае 3-ярусную кампазіцыю з характэрнымі ў стылявых адносінах заломамі карніза, скосамі вуглоў.

Архітэктурны дэкор стрыманы і лаканічны. Высока размешчаныя ў тоўшчы сцен аконныя праёмы набліжаюць храм да абарончых збудаванняў. Сцены крапаваны падвойнамі пілястрамі з капітэлямі іанічнага ордэра. Амбон аздоблены пазалочанай драўлянай разьбой. Падлога мазаічная, з геаметрычным арнаментам. Алтар багата ўпрыгожаны ляпнінай, скульптурамі святых. Жылы будынак прымыкае да паўднёва-ўсходняй сцяны касцёла. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане, яго сцены ўмацаваны плоскімі лапаткамі, члянёны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты. / Тэкст і фота А. Яроменкі. Уводзіны Ул. Трацэўскага, — Мн.: ВУП «Выд-ва „Про Хрысто“». — 2003. — 256 с. ISBN 985-6628-37-7.
И. Н. Слюнькова. Наследие архитектуры Беларуси. Монастыри восточной и западной традиций. М.: Прогресс-Традиция, 2002.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X. — С. 264—265

Шыфр : 612Г000436
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1796
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_апостала_Андрэя_і_кляштар_трынітарыяў
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты