Шыфр : 412Г000041
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : сярэдзіна ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Георгія_(Варона)

Касцёл Святога Георгія — помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў в. Варона Астравецкага раёна у сярэдзіне XVIII стагоддзя.
Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==

Будынак прамавугольны ў плане, накрыты высокім двухсхільным дахам. З паўночна-ўсходняга боку да касцёлу прымыкае квадратная ў плане сакрысція (пабудаваная ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя). Галоўны фасад касцёла завершаны трохярусным атыкавым франтонам. Ніжні прамавугольны ярус з’яўляецца асновай фігурнага шчыта і вежачкі, якія ўзвышаюцца над відьчыкам даху. Пдоскасць галоўнага фасада прарэзаная лучковым уваходным праёмам і невялікім прамавугольным акном у ніжнім ярусе франтону. Бакавыя сцены расчлянёныя пілонамі, вырашанымі накшталт контрфорсаў, вуглы будынку апрацаваныя шырокімі пілястрамі.

== Інтэр’ер ==
Інтэр’ер зальны з плоскай столлю. Сцены расчлянёныя пілястрамі, над імі — фрэскавыя выявы апосталаў. У алтарнай сцяне невялікая ніша і фрэскавая выява перспектыўнага алтара з калонамі іанічнага ордара, антаблементам і конхай над ім. Размалёўка столі імітуе купал. Пры ўваходзе — хоры. Драўляная агароджа хораў размаляваная (нішы з разеткамі).

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Шыфр : 412Г000041
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : сярэдзіна ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Георгія_(Варона)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.