Шыфр : 612Г000621
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1911

Гісторыя

Касцёл пабудаваны ў 19071911 гг. у папулярным для таго часу неагатычным стылі. Дазвол улад на будаўніцтва касцёла ў Рубяжэвічах быў атрыманы ў 1905 г пасля шматлікіх хадайніцтваў мяшчаніна Антонія Тура. Участак пад будаўніцтва плошчай 6 дзесяцін быў ахвяраваны сялянамі Рубяжэвіцкай воласці. Значныя сродкі для будаўніцтва ахвяравалі памешчыкі Ленскія, уладальнікі маёнтка Сула, іншыя мясцовыя землеўладальнікі і прыхаджане. Духоўная кансісторыя выдаткавала на будаўніцтва 1000 рублёў. Праект касцёла не выяўлены. Вядома толькі, што ён быў узгоднены Будаўнічым аддзяленнем Мінскага губернскага праўлення 4 студзеня 1907 г.

Касцёл узведзены з часанага каменю. Завяршэнне будаўніцтва і асвячэнне касцёла адбылося 30 кастрычніка 1911 г. Працягвалася яшчэ работа па будаўніцтву трох прастолаў, спавядальні. Узвядзенне мураванай агароджы завершана ў 1924 г.

Архітэктура

Прамавугольны ў плане з васьміграннай апсідай, да якой сіметрычна прыбудаваны сакрысціi. Па баках галоўнага фасада ўзвышаюцца магутныя трох’ярусныя чацверыковыя вежы, умацаваныя па вуглах ступеньчатымі контрфорсамі і завершаныя востраканечнымі шатрамі. Тарэц нефа паміж вежамі завершаны двухсхільным зубчастым шчытом з круглым вітражным акном-ружай у цэнтры і бетонным лацінскім крыжам. Уваход вырашаны высокім гатычным парталам, фланкіраваным аналагічнымі аконнымі праёмамі. Высокія спічастыя аконныя праёмы рытмічна чляняць бакавыя фасады.

Інтэр’ер

Унутраная прастора падзелена васьміграннымі слупамі на тры нефы, перакрытыя спічастымі скляпеннямі з нервюрамі. Драўляны алтар у выглядзе спічастай аркі з вімпергам, таксама ў неагатычным стылі выкананы спавядальніамбон. У ін- тэр’еры 12 насценных рэльефных пано на тэму «Крыжовы шлях Хрыста».

Побач касцёла стаіць бела-чырвона-белы помнік салдатам Польскай Рэспублікі.

== Літаратура ==
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Шыфр : 612Г000621
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1911
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты