Касцё́л Свято́га Іо́сіфа — рымска-каталіцкі храм на Высокім Рынку ў Мінску. Помнік архітэктуры стылю барока 17 стагоддзя.
== Гісторыя ==
Кляштар бернардзінцаў у Мінску быў заснаваны ў 1624 годзе. Фундатарамі выступілі Андрэй і Ян Кансоўскія. Краснасельскі староста Андрэй Кянсоўскі падараваў бернардзінцам пляц з драўляным домам (фундацыя зацверджана Яўстафіем Валовічам у 1628).
Драўляныя касцёл і канвент збудаваны ў 1630-я гг., але ў 1644 г. згарэлі. Пасля пажару да 1652 г. пастаўлены мураваныя касцёл і кляштар, якія ў 1656 г. згарэлі. У хуткім часе яны адноўлены з дабудаванай у 1676 г. мураванай капліцай па фундацыі Крыштофа Станіслава Завішы. Рэканструяваны пасля пажару 1740 г. У 1752 адбылася рэканструкцыя, пасля якой будынкі набылі цяперашнія рысы. Зноў пашкоджаны пажарамі ў 1809 г., 1835 г. У хуткім часе адноўлены. Манастырскі комплекс, які ўключаў касцёл, жылыя дамы, трапезную, школу, шпіталь, стайню, піваварню і іншыя гаспадарчыя пабудовы, уваходзіў у ансамбль плошчы Высокага рынку і вул. Бернардзінскай. 3 паўднёвага боку каля касцёла ў 1810—17 гг. пабудаваны гандлёвыя рады.
У 1864 годзе касцёл і кляштар былі зачыненыя і канфіскаваныя расійскімі ўладамі за ўдзел гараджан Мінска ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні. Касцёл прыстасавалі пад праваслаўную палкавую царкву Св. Кірыла і Мяфодзія, а кляштарныя карпусы былі ператвораныя ў казармы Каломенскага пяхотнага палка і памяшканні следчае камісіі.
3 1872 г. выкарыстоўваўся пад архівы. 3 1992 г. ў ім знаходзіцца Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Архіў-музей літаратуры і мастацтва Беларусі. У 1983 г. фасады касцёла рэстаўрыраваныя (архітэктар Г. Босак).
== Архітэктура ==
Касцёл — помнік архітэктуры позняга барока. 3-нефавая 6-слуповая бязвежавая базіліка з 5-граннай апсідай накрыта агульным высокім 2-схільным дахам. Бакавыя нефы ўтвараюць 3 злучаныя паміж сабой капліцы, накрытыя 1-схільнымі дахамі. У архітэктуры пануе пла