Шыфр : 612Г000073
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1815

Касцёл Святога Іосіфа — каталіцкі храм у горадзе Валожыне Мінскай вобласці, помнік архітэктуры класіцызму. Размешчаны на плошчы Свабоды ў цэнтры горада.

== Гісторыя ==

=== Вялікае Княства Літоўскае ===

Першы драўляны і невялікі па памерах касцёл згадваецца ў 1492 годзе. Другі таксама драўляны касцёл пабудаваны ўладальнікам мястэчка Альбрэхтам Гаштольдам каля 1500 года і прысвечаны Святому Іосіфу Абручніку, быў філіяльным адносна парафіяльнага касцёла ў Забрэззі.
Пасля 1614 года, калі Валожын перайшоў да Слушкаў, пры касцёле з’явілася сталая суполка братоў-бернардзінцаў. У 1683 (або 1681) годзе тагачасны ўладальнік Валожына Юзаф Багуслаў Слушка заснаваў бернардзінскі кляштар з 16-цю братамі, якому надаў штогадовыя адлічэнні на ўтрыманне. Паводле падання, матывам заснавання кляштара было здзяйсненне Слушкам напярэдадні страшнага злачынства — у публічнай сутычцы ён забіў аднаго з менскіх братоў-бернардзінцаў. У кляштары была вялікая для тых часоў бібліятэка з некалькіх соцень кніг. У 1730 годзе будынкі касцёла і кляштара згарэлі.
У 1690 годзе Марыя з Дэнгафаў, удава полацкага ваяводы, фундавала поўную перабудову касцёла, большага памеру, але таксама з дрэва. Новы касцёл таксама быў прысвечаны святому Іосіфу. У тым жа 1690 годзе валожынскі касцёл стаў цэнтрам асобнай парафіі. Гэты касцёл цалкам згарэў 3 мая 1815 года праз неасцярожнасць касцельных служак, ніякіх каштоўнасцяў і рэліквій уратаваць не здолелі, таксама згарэла большая частка кляштара з архівамі і бібліятэкай, будынкі школы і багадзельні.

=== Расійская імперыя ===
У 1806 годзе побач быў закладзены падмурак для новага мураванага касцёла, фундатарам якога стаў Юзаф Ігнацы Тышкевіч. Будаўніцтва мураванага касцёла было завершана ў жніўні 1815 года, тры месяцы службы ішлі ў трапезнай кляштара. Новы касцёл быў часова кансэкраваны 2 жніўня 1815 года.
Паводле адной з версій архітэктарам касцёла быў Аўгуст Касакоўскі, які таксама пабудаваў валожынскі палац Тышкевічаў. Па іншай версіі, касцёл быў узведзены паводле праекта архітэктара Лаўрына Гуцэвіча (1797), але хутчэй за ўсё, пры ўзвядзенні касцёла ў Валожыне ў спрошчанай форме быў скапіраваны класіцысцкі ордэр віленскага кафедральнага сабора.
У 1829 г. пабудавана мураваная брама-званіца. У гэтым жа годзе на сродкі графа Тышкевіча на валожынскіх могілках узведзена капліца, прыпісаная да касцёла Святога Іосіфа.
У 1856 годзе была праведзена ўрачыстая кансэкрацыя касцёла віленскім біскупам Вацлавам Жылінскім. Захавалася апісанне касцёла на той момант:

Пры касцёле ўтрымліваўся невялікая багадзельня, дзе на грошы кляштара і парафільяныя ўнёскі атрымлівалі прытулак бедныя людзі. У зімнюю пару пры касцёле працавала школа для сялянскіх дзяцей, дзе іх вучылі катэхізісу і пацерам, чытанню і пісьму, пачаткам арыфметыкі.
У 1860 годзе кляштар бернардзінцаў быў ліквідаваны, а сам будынак кляштара разбураны.

У 1861 годзе Уладзіслаў Сыракомля так апісваў касцёл святога Іосіфа ў Валожыне: Над прыземленым мястэчкам, якое, здаецца, кленчыць перад яго веліччу, свецяцца ягоныя цудоўныя муры. Не ўздымаюцца, не ўзлятаюць у неба ягоныя вежы, бо гэтая святыня ў духу васямнаццатага стагодзьдзя, калі алоўкам архітэктара кіравала не набожнасць, а захапленне грэцкім хараством. Нагадвае ён віленскую катэдру, толькі што няма бакавых капліц.Сыракомля згадвае мармуровую табліцу над дзвярыма, на якой напісана залатымі літарамі: «offerimus praeclareae Majestati Tude, de Tuis donis ac datis. Anno Dui 1813 septembris 17» («Ахвяруем Тваёй Найяснейшай Вялікасці з Тваіх дароў і дарункаў. 17 верасьня 1813 г.»). Табліца захавалася да нашага часу.
У 1864 годзе касцёл быў зачынены царскімі ўладамі і аддадзены пад праваслаўную царкву. Каштоўныя рэчы былі перададзены Віленскай кафедры, частка маёмасці — Вішнеўскаму касцёлу, а многія іконы, мэбля, метрычныя кнігі і іншыя дакументы пакінуты праваслаўнай царкве. У гэтым жа годзе капліцу на валожынскіх могілках перадалі Свята-Іосіфаўскаму праваслаўнаму прыходу, а намеснік Віленскага Свята-Духава манастыра айцец Варсанофій пераасвяціў яе ў гонар Праабражэння Гасподня.
Паводле сведчання Чэслава Янкоўскага (1897), будынак не перараблялі, толькі пафарбавалі статуі чатырох евангелістаў у нішах фасада. Але надмагілле Юзафа Ігнацыя Тышкевіч было разбуранае, а труны былі выцягнутыя са склепа і кінутыя ля сценаў царквы.
У пачатку ХХ ст. прыхаджане-католікі актывізавалі свае дзеянні па адкрыцці касцёла ў Валожыне. Разглядалася нават пытанне аб будаўніцтве новага касцёла пры дапамозе сродкаў графа Тышкевіча. Да 1914 г. вернікамі была сабрана вялікая сума грошай на будаўніцтва, аднак дазволу ад улад не атрымалі.

=== Найноўшы час ===

У ліпені 1919 года касцёл быў вернуты католікам. На жаль, гэта падзея была азмрочана пажарам, у выніку якога згарэлі дах і трэцяя частка скляпення. Агульнымі намаганнямі парафіян праведзены рамонтныя работы.
У 1921 годзе польскія ўлады сталі праводзіць рэвідыкцыю царкоўных храмаў і зямель. У выніку яе Спаса-Праабражэнскую капліцу на валожынскіх могілках зноў прыпісалі да касцёла Св. Юзафа.
Увесь міжваенны час у Валожыне святаром быў ксёндз Антоні Удальскі. У вера

Шыфр : 612Г000073
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1815
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты