Шыфр : 412Г000464
Архітэктурны стыль : беларуская готыка, неаготыка
Датаванне : пачатак XV–XVII стагоддзе,ХIХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Казіміра_(Уселюб)

Касцёл Святога Казіміра — рымска-каталіцкі храм у аграгарадку Уселюб Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, каля парку. Быў бадай што першым гатычным мураваным храмам у Вялікім Княстве Літоўскім, збудаваным не вялікім князем ці кімсьці з яго родных, а набліжаным да Вітаўта феадалам.
Храм некалькі разоў на працягу сваёй гісторыі змяняў назву. У 1642 годзе ён быў асвечаны ў імя Святога Казіміра, затым перыядычна змяняў імя, у сувязі з чым у некаторых крыніцах называецца таксама «Касцёлам Узвіжання Святога Крыжа» і «Касцёлам Святога Яна Хрысціцеля». У 1991 годзе храм быў пераасвечаны пасля рэканструкцыі пад імем Святога Казіміра і цяпер афіцыйна называецца менавіта так.
З’яўляецца ў сваёй аўтэнтычнай аснове найбольш раннім узорам готыкі з вядомых на тэрыторыі Беларусі помнікаў мураванага каталіцкага храмабудаўніцтва.

== Гісторыя ==
Упершыню Уселюб згаданы ў 1422 годзе на пячатцы Ян Няміры, канюшага Вітаўта Вялікага. Каталіцкі храм у гатычным стылі быў, верагодна, пабудаваны або самім Янам Нямірам, або яго сынам Андрэем. Першае пісьмовае сведчанне пра існаванне парафіі датуецца 1489 годам, сярод сведкаў аднаго дакумента згаданы ўселюбскі плябан Багуслаў. Гэтую дату часам можна сустрэць у літаратуры як дату заснавання касцёла.

Так ці інакш, каменны касцёл быў пабудаваны тут у першай палове XV ст. і асвечаны пад тытулам св. Яна Хрысціцеля. Першапачатковы выгляд святыня не захавала, але хутчэй за ўсё гэта быў прамавугольны залавы бязвежавы храм з пяціграннай апсідай, арыентаванай на ўсход, з адной сакрыстыяй з паўночнага боку. Сцены былі выкладзены з вонкавай цэглы ў тэхніцы гатычнай муроўкі і ўмацаваны контрфорсамі. Інтэр’ер перакрывалі зорчатыя скляпенні, якія абапіраліся на слуп у цэнтры малітоўнай залы. У тоўшчы сцен паўднёва-заходняга кута была зроблена лесвіца на хоры (і далей на паддашак), якія да канца XVIII ст. былі драўлянымі, а потым мураванымі. У сярэдзіне XVI ст. тагачасны ўладальнік Уселюба полацкі ваявода Станіслаў Давойна зафундаваў бакавыя алтары — Найсвяцейшай Тройцы (1543) і св. Юрыя (1545), утварыўшы пры іх альтарыі.
Пасля смерці ў 1573 годзе Станіслава Давойны мястэчка перайшло ў рукі Мікалая Радзівіла «Рудога». Апошні, быўшы шчырым кальвіністам, ператварыў уселюбскі храм у кальвінскі збор. За час знаходжання ў кальвіністаў храм зведаў перабудову, гатычныя скляпенні былі заменены драўлянымі, а контрфорсы паменшаны, счасалі нервюры скляпенняў апсіды і сакрыстыі. Сцены звонку атынкавалі, дах накрылі пляскатай (пазней была заменена на хвалістую) чарапіцай.
У 1642 годзе храм быў вернуты каталікам і асвечаны ў імя Святога Казіміра. Пасля гэтага архітэктура зведала яшчэ шэраг змен — вузкія спічастыя гатычныя вокны былі пашыраны, алтарная частка была выраўнавана па вышыні з асноўным аб’ёмам будынка.
У 1710-я гады да галоўнага ўвахода дабудавалі крухту, на дзвярах якой быў намаляваны св. Міхал Арханёл. Адноўлены касцёл 1 лістапада 1788 года пад тытулам Святога Казіміра, патрона ВКЛ, асвяціў канонік інфляндскі і смаленскі кс. Тадэвуш Лаппа.
У

Шыфр : 412Г000464
Архітэктурны стыль : беларуская готыка, неаготыка
Датаванне : пачатак XV–XVII стагоддзе,ХIХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Казіміра_(Уселюб)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.