Шыфр : 412Г000273
Архітэктурны стыль : рэнесансная архітэктура
Датаванне : 1617
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Юрыя_(Асава)

Касцёл Святога Юрыя — каталіцкі храм у в. Крамяніца (Зэльвенскі раён). Помнік архітэктуры рэнесансу XVII ст. Дзейнічае.

== Гісторыя ==
Касцёл пад тытулам Божага Цела і св. Юрыя Мучаніка быў узведзены на паўночнай ускраіне вёскі ў 1617–20 гадах (у 1617 з Кракава прыбылі манахі, а ў 1620 пабудаваны касцёл) паводле фундацыі віцебскага кашталяна Мікалая Вольскага і яго жонкі Барбары з Глябовічаў ў стылі рэнесансу як святыня кляштара рэгулярных латэранскіх канонікаў, заснаванага 20 чэрвеня 1617 года. Сын Вольскіх, Казімір, пакаёвы каралеўскі дваранін, працягнуў будаўніцтва кляштара (скончыў жылы корпус) і павялічыў фундуш (ахвяраваў манахам вёску Кватары). Касцёл быў кансэкраваны 8 ліпеня 1657 года віленскім біскупам Янам Даўгялам Завішам.
У канцы XVIII ст. прыбудаваны бабінец у стылі класіцызму.
Пры кляштары дзейнічаў шпіталь, бібліятэка, а з 1829 таксама школа-студыя, дзе выкладалася маральная тэалогія (навучалася 3 вучні). Мураваны кляштарны корпус стаяў перад касцёлам, выглядаў як рэнесансавы палац – прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак пад высокім чатырохсхільным дахам з вуглавымі шасціграннымі алькежамі. У брацкім корпусе жыло 8 братоў.
Кляштар канонікаў у Крамяніцы быў ска­саваны ў 1832 годзе, будынкі былі перада­дзены ваеннаму ведамству, касцёл стаў парафіяльным. Пасля паўстання 1863 года быў зачынены і касцёл, але ненадоўга.

Касцёл быў рэстаў­рыраваны ў 1929 годзе. Перад II Сусветнай вайной колькасць вернікаў крамяніцкай парафіі складала амаль 10000 чалавек. У будынку былога брацкага корпуса ў міжваеннае дваццацігоддзе змяшчаўся ўрад гміны; у 1940-я гады будынак быў знішчаны.
З 1970-х гадоў касцёл мае статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння. Ад кляш­тарных пабудоў захаваліся толькі будынак былой кляштарнай школы (зараз дзейнічае як вясковая школа) і барокавая званіца (на кансервацыі). Касцёльны ўчастак абнесены высокай бутавай агароджай, уваход ад вёскі пазначаны высокай двух’яруснай брамай-званіцай.
Да парафіі належыць капліца ў в. Падбалоцце. Тытул Божага Цела носіць крамяніцкая парафія, а тытул св. Юрыя носіць касцёл.

== Архітэктура ==
Мураваны аднанефны прамавугольны ў плане асноўны аб’ём і алтарная апсіда з паўкруглым завяршэннем зараз накрытыя дахамі з агульным вільчыкам (першапачаткова дах над нефам быў значна вышэй). Сцены ўмацаваныя контрфорсамі і прарэзаныя вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі ў глыбокіх парталах. Карніз прафіляваны. Галоўны фасад завершаны ступеньчатым франтонам, аздобленым плоскімі арачнымі нішамі і пілястрамі.
Да ўвахода ў XVIII ст. была прыбудавана крухта-тамбур. Касцёл перакрыты двухсхі

Шыфр : 412Г000273
Архітэктурны стыль : рэнесансная архітэктура
Датаванне : 1617
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Юрыя_(Асава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.