Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Казіміра_(Магілёў)

Фарны касцёл, або касцёл Святога Казіміра — касцёл у Магілёве, размешчаны ў Нагорскім пасадзе, па адрасе вул. Болдзіна, 3. Помнік архітэктуры пач. 17—19 ст. Пабудаваны ў 1604 годзе па фундацыі караля Жыгімонта III, які быў уладальнікам гарадской зямлі ў Магілёве. У 1810 годзе касцёл перабудаваны ў стылі класіцызму.

== Архітэктура ==
Мураваны 1-нефавы прамавугольны ў плане храм з бакавымі прыбудовамі і 5-граннай алтарнай апсідай. Усходні і заходні фасады вырашаны ў выглядзе класічных порцікаў. Аб’ём завершаны драўляным купалам на нізкім барабане. Хоры, дзе размяшчаўся 7-галосны арган, падтрымліваліся 4 драўлянымі слупамі. Тры алтары былі ўпрыгожаны драўлянай скульптурай.
Захаваўся часткова, зараз тут складское памяшканне РУП «Белтэлекам».

Фарны касцёл на старых здымках

== Літаратура ==
А. М. Кулагін, Каталіцкія храмы на Беларусі. — Мн, «Беларуская энцыклапедыя», 2000. С.186

Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Казіміра_(Магілёў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты