Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец XVIII — пачатак XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Казіміра_(Застадолле)

Касцёл Святога Казіміра — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Зараз больш вядомы як праваслаўная царква ў імя Святой Троіцы.

Гісторыя

Фундатарамi касцела з’яўляліся: Дрэмiнг, Турчынскi, Бабiч.
Будынак шмат пацярпеў у гады Вялікай Айчыннай вайны, доўгі час выкарыстоўваўся як склад піламатэрыялаў.

Архітэктура

Будынак выцягнуты з усходу на захад. Фасад аздоблены чатырма тасканскімі калонамі. Царква мае трохвугольны каменны франтон, які да нашага часу не захаваўся, быў заменены на драўляны. Каменны франтон меў вялікае круглае акно пад каньком даху, а над каньком існавала фігурная, каменая вежачка з крыжам.

Цэнтральны масіў фасада падзелены на тры аднолькавыя часткі тасканскімі калонамі, якія маюць капітэль і трымаюць на сабе шырокую бэльку з дэнтыкуламі. Цэнтральны — прамавугольныя дзверы, зробленыя ў выглядзе плоскіх калон (пілястраў), выкананых у класічным стылі. Над парталамі з дзвярыма знаходзіцца шырокае паўкруглае акно, аздобленае плоскім налічнікам.

Дзве другія часткі фасада паміж калонамі маюць унізе фігурную, паўкруглую, выгнутую арку. Гэтыя аркі выконвалі ролю памяшкання для статуй, скульптурных фігур святых, якія там ставіліся. Скульптуры святых не захаваліся.

Над аркамі размешчаны два прамавугольныя картушы. З заходняга боку будынка ёсць паўкруглая апсіда, дзе знаходзіліся іконы. Алтар прарэзаны трыма паўкруглымі вокнамі. Па абодвух баках ад апсіды знаходзіліся сакрыстыі (памяшканні для святароў). Будынак быў атынкаваны ў белы колер, зараз моцна пашкоджаны. З розных бакоў адвалілася тынкоўка, знішчаны сакрыстыі, і дзе-нідзе заложаны вокны.

Літаратура

  • Приход во имя Святой Троицы // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. — Витебск : Витебская епархия, 2002. — С. 145.
  • Храм Святой Живоначальной Троицы // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 100.
  • Царква // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. — С. 502—503.
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец XVIII — пачатак XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Казіміра_(Застадолле)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings