Шыфр : 213Г000485
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1876

Касцёл Святога Казіміра — каталіцкі храм, знаходзіцца ў цэнтры горада Лепеля. Пабудаваны ў 1857—1876 гг. з цэглы на сродкі мясцовага абывацеля Мальчэўскага. 3 1990-х гг. дзейнічае.

== Гісторыя ==

Лепельскі каталіцкі прыход быў заснаваны ў 1602 годзе, калі Леў Сапега загадаў пабудаваць тут каталіцкі храм. У 1604 годзе быў асвечоны храм Святога Казіміра, які стаў адным з першых трох каталіцкіх храмаў на Полацкай зямлі. Царква двойчы гарэла, у 1799 і 1833 годзе, пасля другога пажару была закінута, а набажэнствы здзяйсняліся ў невялікай драўлянай капліцы. З 1857 па 1876 год ішло будаўніцтва новага каталіцкага храма, ён быў пабудаваны ў стылі класіцызм па праекце архітэктара Мачулевіча. Сродкі на будаўніцтва ахвяраваў памешчык Лепельскага павета, калежскі асэсар Мальчэўскі.
У 1935 годзе храм быў зачынены, а святар арыштаваны. Будынак спачатку стаяў закінутым, у 1970-я—1980-я гады ў ім быў гараж і трансфарматарная падстанцыя. Вернуты Царкве ў 1990-я гг. XX стагоддзя. З 1993 г. у храме праходзяць рэгулярныя набажэнствы, а ў 1995 г. храм быў нанова асвечаны.

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Належыць да тыпу базілікальных 2-вежавых 3-нефавых храмаў з трансептам. Аб’ёмы нефаў, сакрысцій, крылаў трансепта ўтвараюць ступеньчатую кампазіцыю. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны рызалітам з 3-вугольным франтонам, дэкарыраваны філёнгамі, лапаткамі, карнізамі з сухарыкамі. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
Нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на папружных арках. У галоўным барочным алтары, змешчаным у прамавугольнай апсідзе, былі скульптуры Святых Пятра і Паўла, пуцці, дэкаратыўныя вазы. Мастацкім узроўнем вылучаліся абразы «Узвіжанне Святога Крыжа» і «Св. Казімір». У крылах трансепта знаходзіліся барочныя алтары. Ва ўсходняй частцы — хоры.

== Літаратура ==
Касцёл святога Казіміра // Каталіцкія храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мн., 2007. — С. 86.

Шыфр : 213Г000485
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1876
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты