Шыфр : 113Г000015
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1856

Касцёл Святога Крыжа — каталіцкі храм горада Брэста, размешчаны на плошчы Леніна, па адрасе вуліца Леніна, 34. Помнік архітэктуры класіцызму.

== Гісторыя ==
У 1846 годзе В. Палікарпаў склаў праект касцёла ў горадзе Брэсце, які апынуўся «вельмі нездавальняючым. Найвысока загадаў зрабіў ласку [імператар Аляксандр]: замяніць гэтае, таму, які склаў, Архітэктару. І даць іншы праект, без капрызу, але ў прыгожым стылі, дзе б прастата злучалася з вытанчанасцю каталіцкіх касцёлаў». Гэты водгук імператара з чарцяжамі быў перададзены выконваючаму пасаду брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпаву з тым, каб ён склаў новы праект «ва ўсім згодна прадпісанняў Васпана імператара».
Касцёл пабудаваны як кафедральны ў 1856 годзе з цэглы паводле праекта памочніка архітэктара Якава Фардона. Асвячоны архібіскупам В. Жылінскім.
Пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну. У 1950—1957 гадах адноўлены з капітальнай перабудовай (зменены інтэр’еры, зняты 2 вежы на галоўным фасадзе). Да пачатку 1990-х гадоў у будынку знаходзіўся абласны краязнаўчы музей.

== Архітэктура ==

Пабудаваны паводле базілікальнай планіровачнай схемы з паўкруглай апсідай і бакавой сакрысціяй. Галоўны фасад завяршаюць 2 бакавыя вежы з трохвугольным на высокім атыку франтонам паміж імі; захавалася крапоўка пілястрамі і прамавугольнымі нішамі-блендамі з 3 вугольным сандрыкам. Галоўны ўваход вырашаны класічным пілястравым парталам з трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчляняюцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях, дэкарыраваны падаконнымі панэлямі з разеткамі і пілястрамі ў прасценках.

== Арган ==
У 2003 годзе нямецкі тэолаг Адольф Хампель і яго сям’я падарылі брэсцкаму касцёлу арган. Госці з Германіі аплацілі не толькі складаную перавозку падарунка, але і працу нямецкіх і беларускіх майстроў, занятых на ўстаноўцы ўнікальнага інструмента. Адбылася гэтая падзея пры пасярэдніцтве брэсцкага музычнага таварыства, якое арганізуе ў храмавых сценах канцэрты арганнай музыкі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 71
Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 40

Шыфр : 113Г000015
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1856
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings