Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1913
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Лаўрэна_(Ушачы)

Касцёл Святога Лаўрэна — каталіцкі храм у г.п. Ушачы Віцебскай вобласці.

== Гісторыя ==

У 1716 г. падваявода полацкі Геранім Жаба разам з жонкай заснавалі касцёл і кляштар дамініканцаў. У 1787 г. манахі-дамініканцы ўзвялі 2-павярховы мураваны кляштар, заклалі 6-класную школу-вучылішча (дзейнічала да 1839). Інтэр’ер храма быў распісаны фрэскамі адным з ксяндзоў-дамініканцаў. У 1863 г. касцел і кляштар закрыты, будынкі часткова разбураны, усё літургічнае начынне перанесена ў касцёл в. Селішча. Энергічныя намаганні парафіян (каля 1600 чалавек) па вяртанню касцёла пачалі здзяйсняцца з 1905 г. пасля прыняцця ўрадам талерантнага закона, але не далі жадаемых вынікаў. Быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага храма (пачата ў 1908 г.). Сродкі вылучаны Рэутам (14 тыс. руб.), Івашэўскай, а таксама ўладамі (9 тыс. руб.). Будаўніцтва закончана ў 1913 г.

Перад рэвалюцыяй 1917 г. у парафіі налічвалася 1600 вернікаў. Пасля рэвалюцыі на працягу некаторага часу ў мястэчка прыязджаў адпраўляць св. Імшу ксёндз з Лепеля. Закрыты храм быў у 1932 годзе.
У 1994 г. парафія св. Лаўрэнція адрадзілася. У 2001 г. ва Ушачах быў прызначаны пастаянны пробашч і перададзена пляцоўка з касцёлам, які пачалі аднаўляць. 24 кастрычніка 2004 г. біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін урачыста асвяціў адбудаваную святыню.

== Архітэктура ==
Архітэктура мураванага храма вырашана ў стылі неаготыкі. Адносіцца да тыпу 2-вежавых 1-нефавых храмаў з 3-граннай апсідай. Гатычны характар будынку надаюць высокія стральчатыя аконныя праёмы, ступеньчатыя контрфорсы, аркатурны фрыз, фіялы

Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1913
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Лаўрэна_(Ушачы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.