Шыфр : 413Г000274
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1782
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Міхаіла_(Луконіца)

Касцёл Святога Міхаіла — каталіцкі храм у в. Луконіца (Зэльвенскі раён). Помнік архітэктуры позняга барока 1782 г.

== Архітэктура ==

=== Касцёл ===

Касцёл аднанефны, з пяціграннай апсідай і сакрысціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завершаны вялікім шмат’ярусным франтонам, які аздоблены магутным карнізам, здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынфскага ордара. Плоскасці сцен прарэзаныя невялікімі паўцыркульнымі вокнамі, уваходны партал лучковы. Тарэц апсіды з плоскімі пілястрамі па вуглах завершаны атыкам, дабудаваным у пачатку XX ст.

=== Званіца ===

Побач з касцёлам трох’ярусная званіца. Ніжні і верхні ярусы ўпрыгожаныя плоскімі пілястрамі па вуглах, завершаныя карнізамі. Дах шатровы, крывалінейнага абрысу.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 265-266.

Шыфр : 413Г000274
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1782
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Міхаіла_(Луконіца)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты