
Касцё́л Свято́га Міхаі́ла (колішні кальвінскі збор) у Смаргоні — выдатны помнік мураванай архітэктуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Размяшчаецца ў цэнтры горада, на вул. Савецкай.
== Гісторыя ==
1503 ці 1505 — узведзены драўляны касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі слонімскім старастам Юрыем Зяновічам.
1552—1553 — драўляны касцёл перароблены ў збор па загадзе берасцейскага ваяводы Хрыстафора Зяновіча.
1606—1612 — узведзены мураваны кальвінскі збор на сродкі Мікалая Багуслава Зяновіча.
1621 — мураваны збор пераасвечаны ў Троіцкі касцёл.
1655 — моцна пашкоджаны, аднак неўзабаве быў адноўлены.
1858 — рэстаўрыраваны.
1866—1918 — перададзены праваслаўным і перайменаваны ў Міхайлаўскую царкву. Аздобы касцёла былі ліквідаваны, фрэскі забелены, зроблены шатровы дах з макаўкай у рускім стылі. У час 1-й сусветнай вайны службы не адбываліся.
1918—1946 — зноў дзейнічае як касцёл.
1947 — храм зачынены ўладамі.
1970 — рэстаўрыраваны (архітэктары В. Сахно, П. Седляроў, С. Друшчыц) і прыстасаваны пад выставачную залу.
1990 — вернуты вернікам.
== Архітэктура ==
Храм у Смаргоні з’яўляецца выдатным помнікамі архітэктуры рэнесансу ў Беларусі XVI—XVII cтагоддзяў. Цэнтрычны васьмігранны храм мае крыху выцягнутыя па падоўжанай восі прапорцыі. Унутранае памяшканне перакрытае мураваным упрыгожаным фрэскамі купалам, які звонку накрыта шатровым дахам і прыхавана высокім атыкам. Да галоўнага фасада далучаецца двух’ярусная вежа-званіца, васьмярык на чацвярыку, завершаная шатровым дахам. У ніжнім ярусе вежы размяшчаецца ўваход у храм. На ўзроўні ніжняга яруса сцены пазбаўлены дэкору. Пластыку вызначаюць праёмы акон, плоскія нішы. Другі ярус аздоблены плоскімі арачнымі нішамі і арачнымі праёмамі ў гранях вежы. У месцы злучэння званіцы і асноўнага аб’ёму пастаўлена цыліндрычная вежачка з вітымі ўсходамі ўнутры. Надзвычай магутныя сцены храма прарэзаны выцягнутымі вокнамі з паўцыліндрычн