Шыфр : 412Г000293
Архітэктурны стыль : готыка
Датаванне : 1779
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Мікалая_(Геранёны)

Касцёл Святога Мікалая — каталіцкі храм у Геранёнах (Іўеўскі раён Гродзенскай вобл.).

== Гісторыя ==
Каталіцкая абшчына была створана ў Геранёнах у 1411 годзе, у 1529 годзе быў выбудаваны каменны гатычны касцёл на сродкі віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштольда. У 1537 годзе ў гэтым храме адбыўся шлюб яго сына Станіслава Гаштольда і Барбары Радзівіл.

З геранёнскім касцёлам Святога Мікалая звязаны лёс у тыя часы першай прыгажуні Вялікага Княства, а ў будучым — знакамітага прывіду Нясвіжскага замка Барбары Радзівіл. У гэтай святыні 18 мая 1537 года пайшоў пад вянец са сваёй выбранніцай пятнаццацігадовай Барбарай Станіслаў Гаштольд (апошні прадстаўнік гэтага роду па мужчынскай лініі). Праз пяць гадоў Барбара стане ўдавой і неўзабаве спадабаецца князю Жыгімонту II Аўгусту. Гэты захапляльны раман завяршыўся каранаваннем Барбары насуперак волі нядобразычліўцаў. Апазіцыю тады ўзначаліла сама каралева-маці Бона Сфорца. Як лічаць шматлікія гісторыкі, менавіта з яе «падмогі» ў 1551 годзе Барбара памерла, верагодней за ўсё, атручаная моцнадзейным ядам. Жыгімонт Аўгуст больш не ажаніўся, і таму пасля яго смерці ў 1572 годзе каралеўскі род Ягелончыкаў назаўжды знік са старонак гісторыі Вялікага Княства.
У сярэдзіне XVIII стагоддзя храм згарэў у вялікім пажары, з 1771 па 1779 год ішла яго рэканструкцыя і перабудова ў стылі позняга барока. У 1771 годзе святыню пад гістарычным тытулам кансэкраваў віленскі біскуп суфраган Тамаш Зяньковіч. У 1730 у Геранёнах была заснавана рэзідэнцыя ордэна піяраў ад віленскага кляштара, пры якой у 1730–1938 гадах дзейнічала школа. Але ў 1756 рэзідэнцыя была зачынена намаганнямі езуітаў, якія бачылі ў піярах сваіх канкурэнтаў у галіне адукацыі. Манахі былі пераведзены ў Ліду. У XVIII ст. да геранёнскай парафіі належаў філіяльны касцёл у Дзевянішках (цяпер самастойная парафія ў Літве).

У 1779 (гэтая дата, верагодна, недакладная) касцёл быў ад

Шыфр : 412Г000293
Архітэктурны стыль : готыка
Датаванне : 1779
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Мікалая_(Геранёны)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты