Шыфр : 512Г000493
Архітэктурны стыль : віленскае барока
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Мікалая_(Княжыцы)

Касцёл Святога Мікалая — каталіцкі храм у в. Княжыцы Магілёўскага раёна. Помнік архітэктуры ў стылі віленскага барока. Мураваны касцёл пабудаваны паміж у 1750—1791 гады і першапачаткова асвечаны ў гонар св. Антонія Падуанскага.
Уваходзіць у Спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі пад шыфрам 512Г000493, другая катэгорыя.

== Гісторыя ==

У 1681 годзе тагачасны ўласнік Княжыцаў харунжы надворны літоўскі Канстанцін Уладзіслаў Пац заснаваў у паселішчы драўляны кляштар дамініканцаў ды перадаў манахам 18 тысяч злотых. Дзякуючы шчодрым ахвяраванням пераемнікаў (Крыштоф Канстанцін Пац выдаткаваў 15 тыс. злотых у 1724 годзе, Антоні Міхал Пац — 2 тыс. у 1750 годзе, Андрэй і Соф’я Крукоўскія — таксама 2 тысячы) у 1750 годзе пачалося будаўніцтва мураванага касцёла.
У 1780 годзе ў гонар Святога Антонія Падуанскага будынак асвяціў магілёўскі епіскап Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.
Пасля супроцьрасійскага паўстання кляштар закрылі ў 1832 годзе, а касцёл — у 1863 годзе падчас паўстання Кастуся Каліноўскага. У 1865 годзе ранейшы каталіцкі касцёл ператварыўся ў праваслаўную царкву Аляксандра Неўскага. Над храмам быў надбудаваны псеўдакупал і тры «цыбулепадобныя» купалы над галоўным фасадам. Царква Аляксандра Неўскага дзейнічала да 1965 года.

== Сучасны стан ==
Знаходзіцца ў занядбаным стане. Дах паўразбураны. Магчыма вольна пранікнуць усярэдзіну храма, а таксама ў лёхі.

Галерэя

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 232—234.

 

 

Шыфр : 512Г000493
Архітэктурны стыль : віленскае барока
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Мікалая_(Княжыцы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings