Шыфр : 612Г000454
Архітэктурны стыль : неабарока
Датаванне : 1908
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Мікалая_(Свір)

Касцёл Святога Мікалая — рымска-каталіцкі храм у г.п. Свір, помнік эклектычнай архітэктуры з перавагай элементаў неабарока. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1908 годзе з цэглы на месцы храма, узведзенага у 1653 годзе і асвечанага ў 1680 г. У 1961 г. закрыты савецкімі ўладамі.
У чэрвені 1990 годзе вернуты вернікам.

== Архітэктура ==
Абнесены бутавай агароджай з убудаванымі ў яе капліцамі, абсаджаны радамі ліп і клёнаў. Дамінуе над прылеглай малапавярховай забудовай.
Касцёл ўяўляе сабой шасціслуповую трохнефную базіліку. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуюць прыбудаваныя да тарцоў трансепта вежа-званіца і капліца з ліхтаром. Галоўны фасад двух’ярусны, раскрапаваны пілястрамі, прафіляванымі карнізамі з пінаклямі па баках. У завяршэнні фасада шчыт з бакавымі валютамі і трохвугольным франтонам. Алтарны кубападобны аб’ём мае шчытавое завяршэнне. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёныя буйнымі пілястрамі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. У дэкоры выкарыстаныя стылізаваныя барочныя элементы, напрыклад, валюты, ліштвы паўцыркульных аконных праёмаў, пуцці, матывы архаічнай архітэктуры (пінаклі), ордарныя формы класікі (карынфскія калоны, кесоны, трыгліфы).

Сцены інтэр’ера дэкарыраваныя карнізамі, фрэскавай размалёўкай, ляпнінай, разеткамі. Унутраная прастора перакрытая крыжовымі скляпеннямі. Купал над сяродкрыжжам абапіраецца на цэнтральныя слупы з дапамогай ветразяў. Алтарнае памяшканне адкрытае ў цэнтральны неф шырокай аркай з арнаментаваным імпастам. Цэнтральны неф асветлены паўкруглымі люкарнамі. Над уваходам размешчаныя хоры, пад алтаром — крыпта.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 612Г000454
Архітэктурны стыль : неабарока
Датаванне : 1908
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Мікалая_(Свір)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты