Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1796, 1829
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Роха_(Шабуні)

Касцёл Святога Роха — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Шабуні Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства.

Гісторыя

Гісторыя каталіцкай грамады ў Шабунях пачынаецца з канца XVIII ст., калі на старадаўнім пагосце вернікі вырашылі ўзвесці капліцу. Паводле мясцовага падання, узнікненне касцёла звязана з эпідэміяй халеры ў вёсцы. Пасля таго, як жыхары набылі абраз Святога Роха і ўсталявалі яго ў алтары капліцы, хвароба пачала адступаць.

У 1796 годзе ўведзеная капліца. У 1829 годзе старая капліца была перабудавана, аднак даўнейшую парогавую бэльку з датай пабудовы вырашылі захаваць. У 1860 г. капліца зноў была перабудавана. Падчас гэтай рэканструкцыі святыня значна павялічыла свае памеры, паколькі шэраг архіўных дакументаў таго часу пачынае зваць яе «касцёлам». Пры гэтым дату «1796» на ўваходзе ў капліцу згадваюць як «былую», значыць бэльку парога, якая тады стала зусім трухлявай, усё ж давялося замяніць.

У 1923—1924 гадах адбылася рэканструкцыя касцёла, у ходзе якой пабудову пашырылі і ашалявалі, а алтарную частку перамясцілі на ўсход. Рамонт таксама адбываўся ў 1971 і 1997 гадах, былі заменены, адпаведна, дах і падлога.

З 1997 па 2004 гады касцёл не дзейнічаў. 15 жніўня 2015 годзе мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў адноўленую пасля рамонту на сродкі мясцовай грамады капліцу.

Архітэктура

Касцёл уяўляе сабой квадратны будынак з трохграннай апсідай і выцягнутым бабінцам. Кожны са зрубаў накрыты асобным двухсхільным гонтавым дахам. Над уваходным ганкам, што падтрымліваецца чатырма драўлянымі калонамі, пастаўлена чацверыковая вежа пад шатровай чатырохсхільнай страхой з крыжам. Маецца адна сакрысція, прыбудаваная да правай грані апсіды. Над уваходам размешчаны хоры. Столь над асноўным аб’ёмам каробчатая, над астатнімі прыбудовамі плоская. Бакавыя гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.
У інтэр’еры раней вылучаліся старадаўнія абразы, ад якіх захаваліся рамы XVIII стагоддзя.

Літаратура

  1. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 488 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1796, 1829
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Роха_(Шабуні)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings