Катэгорыя :
Культавыя збудаванні / Каталіцкі касцёл
Тып :
культавы будынак / касцёл
Месца :
Віцебская вобласць / Браслаўскі раён
Архітэктурны стыль : польскі нацыянальны стыль(?)
Датаванне : 1930-я
Крыніца : http://www.wikidata.org/entity/Q17043610
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Станіслава_(Далёкія)
Касцёл Святога Станіслава — каталіцкі храм у Беларусі, помнік архітэктуры, знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Далёкія (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць), на невялікім узвышэнні, сярод сосен.
Архітэктура
Пабудаваны ў 1930-я гады. Касцёл асвяціў 1 чэрвеня 1939 года віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. Аднавежавы, трохнефавы з пяціграннай апсідай будынак. Высокая, квадратная ў плане, вежа завершана фігурным купалам з вежачкай. Аналагічная вежачка ўпрыгожвае алтарную частку. Фасады больш нізкіх бакавых і цэнтральнага нефаў прарэзаны вялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Апсіда і тарцы бакавых нефаў маюць лучковыя праёмы. Усе аб’ёмы накрыты самастойнымі дахамі. Архітэктуры храма ўласцівы чысціня ліній і гарманічнасць кампазіцыі.
Літаратура
- Касцёл Святога Станіслава // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; мастак І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 53.
- Шыдлоўскі, К. С. Касцёл Святога Станіслава / К. С. Шыдлоўскі // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс. — Мн., 1996. — С. 92.
- Харэўскі, С. В. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг. — Вільня: ЕГУ, 2008. — ISBN 978-9955-77-13-9. — С. 64.
Катэгорыя :
Культавыя збудаванні / Каталіцкі касцёл
Тып :
культавы будынак / касцёл
Месца :
Віцебская вобласць / Браслаўскі раён
Архітэктурны стыль : польскі нацыянальны стыль(?)
Датаванне : 1930-я
Крыніца : http://www.wikidata.org/entity/Q17043610
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Станіслава_(Далёкія)