Архітэктурны стыль : позні класіцызм
Датаванне : 1853
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Станіслава_(Даўгінава)

Касцёл Святога Станіслава — каталіцкі храм у аграгарадку Даўгінава (Вілейскі раён). Пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.

== Архітэктура ==
Трохнефная бязвежавая базіліка з высокай паўкруглай апсідай, прарэзанай вялікім паўцыркульнымі вокнамі. Кампазіцыя будынку сіметрычная. Галоўны фасад вылучаны магутным порцікам з чатырма калонамі дарычнага ордара, завершаны трохвугольным франтонам. Аб’ёмы бакавых нефаў ніжэй асноўнага, з боку галоўнага фасада і апсіды з атыкамі. Паверхні сцен чляняцца плоскімі лапаткамі па вуглах, завершаныя развітым шматслойным карнізам, які праходзіць па перыметры будынку. Прамавугольныя аконныя праёмы аздобленыя прафіляванымі ліштвамі. Цэнтральны і бакавыя ўваходныя парталы маюць лучковае завяршэнне, дзверы філёнгавыя. У інтэр’еры сцены дэкарыраваныя пілястрамі з капітэлямі. Столь плоская, падшыўная. У дэкоры выкарыстаныя элементы ракако — ірваныя франтоны, пазалота, скульптура і разьба. Побач з касцёлам квадратная ў плане аднаярусная драўляная званіца пад пакатым чатырохсхільным дахам, завершаным літым чыгунным крыжам.

== Гл. таксама ==
Вілейскі дэканат

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Архітэктурны стыль : позні класіцызм
Датаванне : 1853
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Станіслава_(Даўгінава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты