
Катэгорыя :
Культавыя збудаванні / Каталіцкі касцёл
Тып :
культавы будынак / касцёл
Месца :
Гродзенская вобласць / Шчучынскі раён
Архітэктурны стыль : неаготыка з элементамі стылю мадэрн
Датаванне : 1905
Крыніца : http://www.wikidata.org/entity/Q16569269
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Станіслава_(Лядск)
Касцёл Святога Станіслава — каталіцкі храм у цэнтры в. Лядск (Шчучынскі раён). Помнік архітэктуры неаготыкі з элементамі стылю мадэрн.
Архітэктура
Пабудаваны ў 20 ст. з цэглы, неатынкаваны. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам, да якога прыбудавана пацігранная апсіда. Да галоўнага фасада далучана высокая двух’ярусная вежа (чацвярык на васьмерыку), завершаная высокім шатром. Дэкор фасадаў уключае аркатурныя паясы, раскрапаваныя над стральчатымі аконнымі праёмамі своеасаблівымі шырокімі лапаткамі, якія прарэзаны вокнамі-ружамі. Унутры касцёл падзелены на тры нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. У інтэр’еры вылучаны дапаможныя памяшканні ў нартэксе і абапал апсіды.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Катэгорыя :
Культавыя збудаванні / Каталіцкі касцёл
Тып :
культавы будынак / касцёл
Месца :
Гродзенская вобласць / Шчучынскі раён
Архітэктурны стыль : неаготыка з элементамі стылю мадэрн
Датаванне : 1905
Крыніца : http://www.wikidata.org/entity/Q16569269
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Станіслава_(Лядск)