
Касцё́л Свято́га Тамаша́ Акві́нскага і кляшта́р дамініка́нцаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску. Дзейнічаў у пачатку XVII стагоддзя—1832 год. Знаходзіўся на Высокім Рынку, займаў плошчу каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юр’еўскай (частка квартала сучаснага Палаца Рэспублікі).
У склад комплексу ўваходзілі мураваныя будынкі касцёла і кляштарнага корпуса, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы: 2 флігелі, стайня, свіран, студня і іншыя, у паўночна-заходняй частцы пляцу знаходзіўся сад; увесь комплекс абкружаў высокі мур з вялікай уяздной брамай. Кляштарныя збудаванні ўшчэнт зруйнавалі ў 1950 годзе. Да нашага часу захаваліся падмуркі і скляпенні, што патрабуюць дэталёвага археалагічнага даследавання.
== Гісторыя ==
У 1605 годзе ўдава ваяводы вендэнскага Крыштафа Слушкі Соф’я (з Завішаў) фундавала ў Мінску драўляны касцёл, які ў 1605 годзе перайшоў да манахаў-дамініканцаў. Паводле сведчання Уладзіслава Сыракомлі, першы мінскі каталіцкі кляштар падтрымала шляхта, якая вярталася праз горад з выправы на Маскву. Яна зладзіла збор у фонд кл