Датаванне : 1809
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Войцеха_(Альшэва)

Гісторыя

Касцёл з фамільным склепам Пуслоўскіх пабудаваны ў 1809 годзе[1] на яго сродкі Войцеха Пуслоўскага[2]. У касцёле захоўваўся рарытэтны збор абразоў, вядомы па фотаздымках 1927 года[1].

У 1833 годзе ў фамільны склепе разам са сваёй жонкай быў пахаваны Войцех Пуслоўскі[3]. У фамільным склепе таксама быў пахаваны Францішак-Ксаверы Друцкі-Любецкі, (1778—1846), брат жонкі Войцеха, удзельнік італьянскага паходу А. Суворава (1799), міністр фінансаў Царства Польскага, прах якога быў перавезены з Пецярбургу[1].

Пасля 1863 года касцёл быў перабудаваны ў царкву[3]. Культавае начынне з зачыненага касцёла захоўвалася «Павільёне руж» Старапескаўскай сядзібы[4]

Храм узарваны ў 1960-х гадах савецкай уладай[3]. Захаваўся толькі фрагмент сцяны[1].

Зноскі

  1. ↑ Угару да:а б в г Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
  2.  Партрэт В. Пуслоўскага і слуцкія паясы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Літвы(недаступная спасылка)
  3. ↑ Угару да:а б в Лёс нашчадкаў Войцэха Пуслоўскага маёнтка Пескі
  4.  Страчаная спадчына / Т. В. ГабрусьА. М. КулагінЮ. У. ЧантурыяМ. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь.. — Мн.Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.

 

Войцех Пуслоўскі, Войцех Францавіч Пуслоўскі (1762, Пескі, Слонімскі павет, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая — 3 сакавіка 1833, Шылавічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя) — буйны землеўласнік і прадпрымальнік Расійскай Імперыі, слонімскі павятовы маршалак (1797—1816).
Піянер развіцця прамысловасці ў беларуска-літоўскіх землях. З Войцеха Пуслоўскага пачалося ўзвышэнне роду Пуслоўскіх.

 

Датаванне : 1809
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Войцеха_(Альшэва)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты