Шыфр : 413Г000708
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1819
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святой_Барбары_(Сялявічы)

Касцёл Святой Барбары — каталіцкі храм у аграгарадку Сялявічы Слонімскага раёна.

== Гісторыя ==

Пабудаваны ў 1819 годзе на галоўнай вуліцы вёскі з дрэва. Дзейнічае. Касцёл — помнік народнага драўлянага дойлідства.

== Архітэктура ==
Асноўны аб’ём прамавугольны ў плане з трохграннай алтарнай часткай. двухсхільны дах з вальмамі над апсідай завершаны з боку галоўнага фасада васьміграннай шатровай вежай. Да бакавых фасадаў далучаны прамавугольныя ў плане сакрысціі з двухсхільнымі дахамі. Сцены вертыкальная ашаляваны, арачныя аконныя праёмы ў плоскіх ліштвах. Інтэр’ер перакрыты плоскай столлю. Алтар вырашаны 4-калонным порцікам, упрыгожаны драўлянымі скульптурамі анёлаў. Над уваходам хоры на 2 слупах.

== Літаратура ==
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 678.

Шыфр : 413Г000708
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1819
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святой_Барбары_(Сялявічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.