Тып : сабор
Шыфр : 212Г000053
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1785
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святой_Варвары_(Віцебск)

Касцёл Святой Варвары — дзеючы рымска-каталіцкі касцёл у Віцебску, помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Размешчаны ў Чыгуначным раёне па адрасе вуліца Ленінградская № 27.

== Гісторыя ==

Касцёл пабудаваны з цэглы ў 1783—1785 гадах, грунтоўна перабудаваны ў 1884—1885 гадах. Часткова зруйнаваны ў Вялікую Айчынную вайну. Адрэстаўраваны ў 1990—1993 гадах. Помнік архітэктуры барока і неараманскага стылю.

== Архітэктура ==
Трохнефавая, двухвежавая базiлiка з чырвонай цэглы. Галоўны фасад вылучаюць дзве двух’ярусныя вежы, першы ярус чатырохгранны, другi — шасцігранны. Памiж вежамi размешчаны трохвугольны франтон на шырыню цэнтральнага нефа. У аздобе храма шырока выкарыстана дэкаратыўная цэгла: карнiзныя паяскi, геаметрычны малюнак у завяршэннi ярусаў вежы i iнш. Інтэр’ер трохнефавы, нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.

Тэрыторыя касцёла абмежавана: з паўднёва-заходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-заходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-ўсходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла да паўночназаходняй сцяны двухпавярховага будынка. Ад вугла будынка — па паўднёва-заходняй сцяне будынка, з паўднёва-ўсходняга боку ад двухпавярховага будынка да капліцы, у створы з паўднёва-ўсходняй сцяной капліцы і далей па агароджы тэрыторыі касцёла.

== Капліца ==
За агароджай касцёла. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы з выкарыстаннем форм барока. Кампактная прамавугольная ў плане пабудова пад двухсхільным дахам, тарцы якога закрыты фігурнымі ўвагнута-пукатымі франтонамі. 3 тыльнага боку выступае партатыўная трохгранная апсідка пад паўшатровым чарапічным пакрыццём. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з вітражным ашкленнем.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Витебск. Энциклопедический справочник Мн., 1988.
Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. — Санкт-Петербург: 1865
Свод памятников истории и культуры Белоруссии. — Мн.: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — 8000 экз. (на белор. языке)
Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2000. — 216 с. — ISBN 985-11-0187-7

Тып : сабор
Шыфр : 212Г000053
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1785
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святой_Варвары_(Віцебск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты