Шыфр : 413Г000730
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1787
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_Казьмы_і_Даміяна_(Астравец)

Касцёл Святых Казьмы і Дзям’яна — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны з цэглы ў 1785—87 гг. у г. Астравец (вул. Камсамольская, 1). Архітэктар Аўгуст Касакоўскі.

== Гісторыя ==
Знаходзіцца на месцы старажытнага касцёла і кляштара дамініканцаў, узведзенага магнатамі Корсакамі ў 1616—1618 гг. Пабудаваны ў 1785—1787 гг. з цэглы на месцы старажытнага драўлянага касцёла. У 1866 г. храм перабудаваны пад праваслаўную царкву.
Касцёл дзейнічае.
2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь касцёлу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння.

== Архітэктура ==

Уяўляе сабой трохнефную базіліку з плоскай алтарнай сцяной прэсбітэрыя і фасадам-нартэксам, які мусіў быць двухвежавым. Усе часткі храма храма аб’яднаны ў строгім прамавугольным аб’ёме, накрыты пасля перабудовы агульным пакатым дахам. Пры перадачы касцёла пад праваслаўную царкву ў 1866 г. над ім узвялі несапраўдны купал з цубуляй. Архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт створаны на галоўным фасадзе. Яго двух’ярусная сіметрычна-восевая кампазіцыя вылучаная па цэнтры чатырохкалонным іанічным порцікам з трохвугольным франтонам, фасад крапаваны пілястрамі таго ж ордара. Другі ярус — высокі парапет з дзвюхгранным шчытом па цэнтры і крапоўкай арачнымі нішамі па баках (надбудаваны ў другой палове XIX ст.). Верхнія ярусы вежаў адсутніцаюць, іх ніжнія чацверыкі завяршае масіўны атык, аздоблены падобным на старажытнарускую трохлопасцевую арку-нішу і па баках крапаваны арачнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёныя высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, шырокімі лапаткамі ў прасценках і завершаныя развітым карнізам. За манументальнай класіцыстычнай

Шыфр : 413Г000730
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1787
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_Казьмы_і_Даміяна_(Астравец)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings