Шыфр : 213Г000188
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1929
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_Пятра_і_Паўла_(Дрысвяты)

Касцёл Святых Пятра і Паўла — помнік драўлянага дойлідства ў в. Дрысвяты Браслаўскага раёна.

== Гісторыя ==

Пабудаваны ў 1929 годзе па праекце архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага.
Касцёл закрыты ў 1970-я гады. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

== Архітэктура ==

Мае рысы стылю мадэрн. Прамавугольны ў плане будынак з пяціграннай алтарнай апсідай, бабінцам і сакрысціямі накрыты дахам складанай формы. Галоўны фасад вылучае высокая пяціярусная вежа-званіца (першы і другіі ярусы чацверыковыя, трэці — васьмерыковы, чацверты і пяты — цыліндрычныя, уваход афармляюць падчэні на чатырох мураваных слупах. Сцены ашаляваныя дошкамі, прарэзаныя прамавугольнымі арачнымі і круглымі вокнамі. Інтэр’ер падзелены васьмю слупамі на тры нефы. Столь кесаніраваная, з арнаментальнай размалёўкай. Над бабінцам — хоры.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Харэўскi, С. В. Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008. ISBN 978-9955-77-13-9.

Шыфр : 213Г000188
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1929
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_Пятра_і_Паўла_(Дрысвяты)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.