Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1801
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Гарнастаевічы)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарнастаевічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. З’яўляецца часткай сядзібна-паркавага ансамбля Бутаўт-Андрэйкавічаў. Помнік архітэктуры класіцызму.

== Гісторыя ==

Пабудаваны ў 1801 годзе з бутавага каменю і цэглы.

== Архітэктура ==
Храм уяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак з сакрысціямі абапал алтарнай часткі, накрыты двухсхільным дахам з дахоўкі, які на франтальным фасадзе выходзіць трохвугольным франтонам. Плоскасныя сцены з бутавага каменю крапаваны ордарнай пластыкай — трыгліфны фрыз антаблемента, прамавугольныя панелі, ліштвы акон, пілястры, порцік з цэглы, якія сваёй белізной вылучаюцца на поліхромным фоне бутавай муроўкі сцен. Галоўны фасад вылучаны шасцікалонным порцікам дарычнага ордара. У інтэр’еры над уваходам хоры.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

 

Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1801
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Гарнастаевічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты