Шыфр : 413Г000217
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1870
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Маці_Божай_(Скідзель)

Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай — каталіцкі храм у горадзе Скідзелі (Гродзенскі раён). Размешчаны ў парку, па адрасе вул. Зарэчная, 40. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

== Гісторыя ==
Касцёл у стылі неаготыкі быў пабудаваны ў 1870-х гадах сям’ёй князёў Чацвярцінскіх на тэрыторыі свайго сядзібнага комплексу, які знаходзіўся на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка. Да 1939 года быў прыдворным касцёлам гэтай сям’і, Мясцовыя жыхары называлі яго «княжацкі касцёл». Пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і як капліца святыня далучана да парафіі Кашубінцы.
Падчас вайны быў зачынены. Пасля 1945 года у ім доўгі час размяшчаліся ваенкамат і курсы кіроўцаў. У 1980-х гадах будынак не выкарыстоўваўся. У 1990 годзе прыхаджане касцёла правялі касметычны рамонт будынка. Плябанія, аднапавярховы будынак з чырвонай вонкавай цэглы, была перабудавана пад жылы дом. У 1991 годзе будынак святыні нарэшце вярнулі парафіянам, аб чым сведчыць мемарыяльная дошка пад хорамі. У 1993 годзе ў адбудаванай святыні ўрачыста прайшла першая служба.

== Архітэктура ==
Прамавугольная ў плане святыня з пяціграннай апсідай. Касцёл каменны з чырвонай цэглы, аднанефны з трохбаковай алтарнай часткай. Галоўны фасад неатынкаваны, фланкаваны дзвюма круглымі вежамі-званіцамі. З паўночнага боку пазней прыбудавана сакрысція. Касцёл накрыты двухсхільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай. Залавы інтэр’ер перакрыты зоркавымі неагатычнымі скляпеннямі. У галоўным алтары ізноў змешчаны тытульны абраз Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, намаляваны ў 1991.
Перад уваходам у касцёл размяшчаецца тэраса з трынаццаццю прыступкамі. Дзве цагляныя вежы ўпрыгожаны металічнымі крыжамі.

== Гл. таксама ==
Касцёл Святога Іосіфа Рамесніка (Скідзель)

== Зноскі ==

Шыфр : 413Г000217
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1870
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Маці_Божай_(Скідзель)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings