Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі) — былы бернардзінскі, цяпер прыхадскі каталіцкі храм у п. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Помнік архітэктуры позняга барока. У касцёле знаходзіцца Будслаўскі абраз Маці Божай — адзін з найбольш шануемых каталіцкіх абразоў, Папа Рымскі Ян Павел II у 1996 годзе абвясціў гэту ікону патронкай Беларусі. 28 лістапада 2018 года урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст») была ўнесеная ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
== Гісторыя ==
Упершыню згадваецца ў дакументах у 1504 годзе, калі вялікі князь ВКЛ Аляксандр падарыў віленскім бернардзінцам (галіна францысканцаў) 6 000 моргаў лесу ў Менскім павеце. Манахі, якія атрымалі зямлю, жылі па 2—4 чалавекі ў пабудовах-будах, маючы пры гэтым капліцу.
У 1591 годзе быў пабудаваны драўляны храм Наведвання Марыяй Елізаветы, у якім знаходзілася цудадзейны абраз Маці Божай, прывезены ў 1598 годзе Янам Пацам з Рыма (дарунак Папы Рымскага Клімента VIII) і ў 1613 годзе перададзены ў касцёл. Пазней, у 1643 годзе, пабудаваны новы касцёл, а ў 1750 годзе — жылы корпус. 29 чэрвеня 1767 года было пачата будаўніцтва новага касцёла, пры гэтым былі выкарыстаны муры бакавой капліцы касцёла XVII ст.
У 1783 годзе касцёл быў асвечаны ў гонар Унебаўзяцця Маці Божай. На працягу другой паловы XVIII стагоддзя да яго былі прыбудаваны розныя касцёльныя памяшканні. З 1756 года пры ман