Шыфр : 613Г000654
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1826
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Канстанцінава)

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя ў в. Канстанцінава Мядзельскага раёна.

== Архітэктура ==

Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. З усходняга боку далучаны кубападобны аб’ём апсіды з нізкай бакавой сакрысціяй. Цэнтр галоўнага атынкаванага фасада вылучаны рызалітам з трохвугольным франтонам у завяршэнні, прамавугольным уваходным парталам з лучковым франтонам і фігурнай люкарнай над ім. Над дахам з боку галоўнага фасада гранёная вежа-званіца з арачнымі праёмамі і шатровым завяршэннем, над алтарным аб’ёмам ліхтар. На фоне бутавай муроўкі бакавых сцен вылучаюцца простыя атынкаваныя ліштвы арачных акон і люкарнаў, руставаныя кутнія пілястры.
Вакол касцёла бутавая агароджа з арачнай брамай.

== Інтэр’ер ==
Унутраная прастора падзеленая аркадамі на тры нефы, якія перакрытыя плоскай столлю. У высокі цэнтральны неф выступае на двух слупах галерэя хораў з арганам; прамавугольнае алтарнае памяшканне раскрываецца шырокім арачным парталам з дзвюма калонамі. У інтэр’еры драўляны амбон.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Шыфр : 613Г000654
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1826
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Канстанцінава)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings