Шыфр : 413Г000717
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1853
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Жалудок)

Жалудоцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік архітэктуры позняга класіцызму.

== Гісторыя ==

Каталіцкая абшчына ў Жалудку з’явілася ў 1490 годзе. У той жа час тут быў пабудаваны першы касцёл па ініцыятыве Казіміра IV. Сучасны будынак у стылі
Касцёл пабудаваны ў 1853 г. з бутавага каменю і цэглы паводле праекта архітэктара К. Падчашынскага — вучонага і тэарэтыка позняга класіцызму.

== Архітэктура ==

Прамавугольны ў плане аб’ём з паўкруглай апсідай, сакрысціямі і крыламі трансепта па баках. Накрыты 2-схільным дахам з 3-вугольным франтонам на галоўным фасадзе, вуглы якога ўвенчваюць скульптуры-пінаклі з Хрыстом. З франтонам галоўнага фасада рытмічна спалучаецца франтон масіўнага 4-калоннага дарычнага порціка, якім аформлены партал увахода, і бакавыя арачныя нішы-экседры са скульптурамі евангелістаў. Тымпаны абодвух франтонаў запаўняюць гарэльефныя кампазіцыі. Сцены апяразвае масіўны антаблемент, расчлянёны шырокімі пілястрамі з перакінутымі паміж імі аркамі над арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах — павапнаваныя і атынкаваныя, яны кантрастна вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы. Да пачатку 20 ст. над галоўным фасадам узвышалася 8-гранная шатровая званіца і такая ж па форме сігнатурка над алтарнай часткай.

На паўднёвай сцяне побач з уваходам захаваўся сонечны гадзіннік.
Побач з касцёлам — 2-ярусная 4-гранная бутавая званіца.

=== Крыпта ===
Пад алтаром знаходзіцца крыпта з пахаваннямі, сярод іх пахаванне падскарбія надворнага Антонія Тызенгаўза — уладальніка Жалудка. На бакавых сценах прэсбітэрыя 2 белыя мармуровыя мемарыяльныя дошкі з барэльефнымі выявамі графіні Г. Тызенгаўз (1822 — 91) і графа С. Урускага, маршалка шляхты Варшаўскай губерні (1817—1890).

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2008. 488 с.: іл.

Шыфр : 413Г000717
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1853
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Жалудок)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты