Шыфр : 612Г000020
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1809 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Канстанцінава)

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Зэмбіне. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Зэмбінскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага комплексу. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі кляштар, у першай палове XX ст. савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які да нашага часу прыйшоў у заняпад і патрабуе неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.

Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1609 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1640 годзе) падкаморы ашмянскі Адам Мацей Саковіч і ягоная жонка Мар’яна (з Тышкевічаў) фундавалі ў Зэмбіне кляштар дамініканаў. Неўзабаве ў мястэчку збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар. Пры кляштары дзейнічаў шпіталь і школа, існавала бібліятэка.

У 1766 годзе ўладальнік Зэмбіна Адам Храптовіч выдзяліў сродкі на будаваньне мураванага кляштару. У 1790 годзе стары драўляны будынак згарэў. У 1790—1809 гадох будаваўся новы мураваны касьцёл, асьвечаны 15 жніўня 1809 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Зэмбін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, па чым касьцёл дзейнічаў як парафільны.

У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі будынак кляштару (імаверна, захаваліся падмуркі). У пачатку XX ст. вернікі на ўласныя сродкі адрамантавалі касьцёл.

Наноўшы час
За савецкім часам касьцёл дзейнічаў да 1933 году, калі яго гвалтоўна зачынілі савецкія ўлады, і пэўны час у Другую сусьветную вайну.

У красавіку 2022 году абрынулася частка бакавой сьцяны і франтона будынка касьцёла[1].

Архітэктура

Касьцельная пячатка
Касьцёл
Касьцёл — бязьвежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Высокі 2-схільны дах на галоўным фасадзе закрываецца фігурным франтонам, узьняты на магутны атык і дэкараваны вазонамі. Над алтарнай часткай узвышалася 2-ярусная сынатурка. Аркавую нішу франтона ўпрыгожвае скульптура Маці Божай.

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках. Інтэр’ер упрыгожваў галоўны алтар з абразом Хрыста пэндзля Яна Дамеля і бакавыя алтары Маці Божай Шкаплернай, Сьвятога Язэпа, Ўкрыжаваньня і Сьвятога Антонія. На бакавых сьценах была сэрыя тэракотавых пано з сцэнамі Крыжовага шляху. Існавалі драўляны амбон, арган, жырандолі[2].

Кляштар
Кляштарны корпус — 1-павярховы крыжападобны ў пляне будынак пад гонтавым дахам. Усярэдзіне было 5 кельляў і пакой рэфэктара.

Шыфр : 612Г000020
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1809 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Канстанцінава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты