Шыфр : 113Г000042
Архітэктурны стыль : готыка
Датаванне : 1924
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Узвіжання_Святога_Крыжа_(Баранавічы)

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — найстарэйшы каталіцкі храм у Баранавічах. Знаходзіцца на вуліцы Куйбышава.

== Гісторыя ==

У часы Расійскай імперыі на будаўніцтва касцёла ў Баранавічах не давалі дазволу. У 1904 годзе памерла жонка графа Яна Развадоўскага — Лізавета Развадоўская. Яе пахавалі ў адмыслова збудаваным родавым склепе, на месцы прызначаным для касцёла. Дзякуючы дапамозе мінскага губернатара, быў атрыманы дазвол на будаўніцтва на магіле драўлянай каталіцкай капліцы, у якой час ад часу адпраўляў Святую Імшу для 800 баранавіцкіх каталікоў ксёндз пробашч з Новай Мышы Антоні Ганіч.
У 1911 годзе была заснавана баранавіцкая парафія.
Камітэт пабудовы касцёла арганізаваў кс. Люцыян Жаландкоўскі ў 1923 годзе, па прыбыцці на працу ў Баранавічы. Драўляны касцёл быў збудаваны ў 1924 годзе. 18 кастрычніка 1925 года храм асвяціў біскуп Зыгмунт Лазінскі пад тытулам Узвіжання Святога Крыжа. Архітэктар Т. Жаландкоўскі

Меркавалася, што ў хуткім часе касцёл перабудуюць у мураваны. Але потым сярод парафіян паўстала ідэя будаўніцтва вялікага мураванага касцёла ў цэнтры горада, падмурак якога заклалі на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Каханоўскага (цяпер плошча Леніна). Але з-за цяжкасцяў фінансавання і эканамічнага крызісу, будаўніцтва не было скончана. Касцёл Узвіжання Святога Крыжа таксама застаўся драўляным.
Ад 1990 годзе ў касцёле пачалі весціся беларускамоўныя служэнні.

== Архітэктура ==
Помнiк эклектычнай архiтэктуры, у якiм увасоблены гатычны вертыкалiзм аб’ёмнай кампазiцыi, барочная пластычнасць сiлуэта, класiцыстычная строгасць параднага ўвахода – порцiка, авангардная асiметрычнасць i жорсткая канструкцыйнасць. 3-нефная базiлiка пераходзiць у нiзкую 5-гранную апсiду з асiметрычна прыбудаванай гранёнай сакрысцiяй.
Вышынены перапад нефаў надае кампазiцыi ярусную дынамiчнасць. З франтальнага боку далучаны прамавугольны прыруб картэкса аб’яднаны з асноўным зрубам агульным высокiм i стромкiм двух-схiльным дахам.
На галоўным фасадзе пластычная шматфiгурная вежа-кiворый на 8-гранным барабане. 3-вугольны франтон расчленены аконнай аркатурай-трыфорыумам.Уваход аформлены двух-калонным порцiкам з франтонам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымi аконнымi праёмамi. Дах падтрымлiваюць фiгурна апрацаваныя кранштэйны.
У iнтэр’еры чатырох-калонны алтар мае абразы, выкананыя ў 1934-1935 гадах мастаком Турскiм у манеры акадэмiчнага жывапiсу. На хорах – арган.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Харэўскi, С. В. Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008. ISBN 978-9955-77-13-9, с. 33-34.

Шыфр : 113Г000042
Архітэктурны стыль : готыка
Датаванне : 1924
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Узвіжання_Святога_Крыжа_(Баранавічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты