Стан : Страчана
Датаванне : канец XIX — пачатак XX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Узвіжання_Святога_Крыжа_(Груздава)
Дата страты : 1940-я

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Груздава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры вёскі.

== Гісторыя ==

Ёсць меркаванне, што папярэдні касцёл быў заснаваны вялікім князем літоўскім Жыгімонтам. На мяжы XIX—XX стагоддзяў быў пабудаваны драўляны манументальны храм, вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча 1910—1914 гадоў. З’яўляўся творам архітэктуры гістарызму. Быў вырашаны па тыпу трохнефавай двухвежавай базілікі. Сілуэт плоскаснага гарызантальна ашаляванага фасада фарміравалі трохвугольны франтон і бакавыя трох’ярусныя трохгранныя вежы са спічастымі шатрамі.
Стары касцёл быў спалены падчас Другой сусветнай вайны. Новы касцёл быў перабудаваны з адміністрацыйнага будынка намаганнямі парафіянаў і кс. пробашча Крыштафа Сілкоўскага на месцы папярэдняга касцёла. Касцёл быў асвечаны біскупам Уладзіславам Блінам 28 ліпеня 2001 года.

== Архітэктура ==
Вырашаны прамавугольным у плане будынкам пад двухсхільным дахам, завершаным над тарцовым фасадам васьміграннай шатровай сігнатуркай. Уваход вырашаны квадратным у плане прытворам, двухсхільнае пакрыццё якога таксама завершана васьміграннай шатровай вежачкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

== Літаратура ==
Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Стан : Страчана
Датаванне : канец XIX — пачатак XX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Узвіжання_Святога_Крыжа_(Груздава)
Дата страты : 1940-я
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.