Шыфр : 413Г000516
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1801
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Узвіжання_Святога_Крыжа_і_кляштар_бенедыкцінак_(Слонім)

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа і кляштар бенедыкцінак — помнік архітэктуры класіцызму. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне Слоніма (сучасная вуліца Чырвонаармейская).

== Гісторыя ==
Заснаваны ў 1669 г., у 1801 г. на месцы былых драўляных пабудоў узведзены мураваныя. Ансамбль ордэна ўключаў Крыжаўзвіжанскі касцёл (не захаваўся) і жылы корпус.
У 1920-1930-я гады ў жылым корпусе размяшчалася польская настаўніцкая семінарыя, пасля Другой Сусветнай вайны — сярэдняя школа № 1.

== Архітэктура ==
Касцёл — манументальнае дзвюхвежавае збудаванне. Яго фасады былі ўпрыгожаны каланадай, у інтэр’еры — сюжэтныя фрэскавыя размалёўкі.
Да касцёла прымыкаў жылы корпус — 2 павярховы Г-падобны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Пластыку фасадаў вызначаюць арытмічна размешчаныя лапаткі. Планіроўка галерэйная. Захаваліся часткова скляпеністыя перакрыцці. Пад будынкам на ўсю даўжыню размешчаны скляпеністыя падвалы, таксама мелі галерэйную планіроўку.

== Літаратура ==
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 674.

Шыфр : 413Г000516
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1801
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Узвіжання_Святога_Крыжа_і_кляштар_бенедыкцінак_(Слонім)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings