Архітэктурны стыль : готыка
Датаванне : 1997

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм у Светлагорску (Гомельская вобласць, Беларусь).

Стары касцёл

Першы драўляны касцёл у вёсцы Шацілкі (цяпер горад Светлагорск) быў пабудаваны ў 1638 годзе пад тытулам Святога Крыжа. Касцёл быў спалены ў час напалеонаўскай вайны.

Па загаду Мінскай рымска-каталіцкай кансісторыі, бабруйскім настаяцелем і дэканам, ксяндзом Сямяонам Авокарэвічам, быў складзены вопісу:

"Касцёл знаходзіцца ў Мінскай губерні Бабруйскага павета ў ваколіцы Шацілках, на казённай зямлі, драўляны імя Узвышэння сумленнага крыжа, пабудаваны ў 1818 г. дваранінамі Манкевічамі, жыхарамі ваколіцы Шацілак, замест перажыўшага пажар ў 1812 годзе, асвечаны, як відаць з патэнта, выдадзенага арцыбіскупам Станіславам Сестранцэвічам ў 1822 годзе, снежня 1 дня, дэканам Бабруйскага павета Стракоўскім"[1]

Арыгінал:

"Церковь состоит Минской губернии Бобруйского уезда в околице Шатилках на казенной земле, деревянная, во имя Воздвижения честного креста, построена в 1818 году дворянами Манкевичами, жителями околицы Шатилок, вместе подвергшейся пламени в 1812 году, освященная как видно из патента, выданного архиепископом Станиславом Сестранцевичем в 1822 году, декабря 1 дня, деканом Бобруйского уезда Строковским"[1]

У 1818 г. касцёл быў адноўлены, ён быў невялікага памеру: даўжынёў — 5 метраў, шырынёй −3,5 метраў, вышыня — 2 сажні. Касцёл мел тры купалы з жалезнымі крыжамі, унутры знаходзіўся шасцігалосы арган.

У 1853 г. вікарый касцёла — Валянцін Манкевіч OFM (ордэна св. Францыска).

У 1873 г. застаўся без ксяндза з-за загаду урадаў весці імшы толькі на рускай мове.

1915—1917 г. пробашч касцёла — кс. Iерон Цэрпента. Рэпрэсаваны

У 1936 г. быў закрыты савецкімі ўладамі і ў 1939 г. знішчаны, з дрэва і матэрыялаў пабудаваны клуб.

Сучасная парафія

Парафія адрадзілася ў 1990 годзе: пасля сустрэчы жыхароў 22 красавіка. З 17 кастрычніка вернікі збіраліся на малітвы ў памяшканні на вул. Савецкай 76А.

А з 1992 г. пад кіраўніцтвам пробашча кс. Яна Саламона вялося будаўніцтва святыні. 6 верасня 1997 г. касцёл быў асвечаны кардыналам Казімірам Свёнткам.

Архіўныя дакументы

  • У нацыянальным архіве Беларусі захаваліся метрычныя кнігі запісаў нованароджанных, узяўшых шлюб, тых хто памёр з 1835 года
  • Дзяржаўны архіў Гомельская Вобласці. — Ф. 1354. — Оп. 5. — Д. 201. «Дело на религиозное общество Римско-католической церкви в г. Светлогорске. 1990—1992 гг.»
Архітэктурны стыль : готыка
Датаванне : 1997
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings