
Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак — рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску. Дзейнічаў з 1-й паловы XVII ст да 1850-х гадоў.
Комплекс складаўся з мураваных будынкаў касцёла і 2-павярховага кляштарнага жылога корпуса, 3-павярховага флігеля і драўляных гаспадарчых пабудоў. Усе кляштарныя збудаванні ў 1860-х гадах былі перададзены расійскімі ўладамі праваслаўнай царкве. У храме размяшчаецца праваслаўны Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа.
== Гісторыя ==
Першыя бернардзінкі з’явіліся ў Мінску ў 1630 годзе. Спачатку ў іх не было свайго касцёла і кляштара. Сярод першых менскіх бернардзінак лічылася Людвіна Завішанка — дачка віцебскага кашталяна Мікалая Завішы. Першая фундацыя на кляштар бернардзінак была атрымана 20 верасня 1633 ад троцкага ваяводы Аляксандра Слушкі, дзякуючы намаганням якога ў тым жа годзе быў пабудаваны драўляны касцёл і жылы корпус. Адначасова Слушка падараваў кляштару маёнтак Гатаў з чатырма вёскамі, столькімі ж карчмамі, дзвюма млынамі, гэты маёнтак налічваў больш за 109 валок ворнай зямлі.
У 1642 годзе па ініцыятыве таго ж Слушкі пачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла і будынкаў кляштара. Дабудаваць іх перашкодзілі ваенныя падзеі сярэдзіны XVII ст., і толькі 31 жніўня 1687 г. новы касцёл быў кансекраваны біскупам Мікалаем Слупскім ў гонар Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
У галоўным алтары святыні знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай, якому нават была прысвечана спецыяльная кніга (гл. ніжэй).
15 красавіка 1697 года маскоўскі стольнік Пётр Талстой занатаваў у сваім дзённіку наступныя радкі, прысвечаныя касцёлу і кляштару бернардзінак:
— Путешествие стольника П. А. Толстого
Пасля пажару 1741 года комплекс кляштара бернардзінак аднавілі і рэканструявалі. Гэтыя працы сконьчыліся ў 1746 годзе, а ў 1760-я гады ў касцёле быў пабудаваны новы манументальны мураваны алтар.
Кляштар пацярпеў ад вялікага пажару горада ў 1835 годзе, але хутка быў адноўлены. Каля 1842 года ў менскім кляштары бернардзінак знаходзілася 20 законніц, навіцыятка, кандыдатка і дзве тэрцыяркі. У ім выхоўваліся таксама каля 20 дзяўчат, большасць з якіх страціла бацькоў.
У 1853 годзе кляштар бернардзінак быў скасаваны расійскімі ўладамі. Законніцы былі вывезены ў Нясвіж. Перад адыходам ім удалося перадаць некаторыя касцёльныя прадметы ў суседнія парафіі. Прыгожы арган трапіў у кальвінскі збор у Койданава, а што стала з абразом, невядома.
У 1860 годзе былы касцёл быў пераўтвораны ў праваслаўную царкву, якая была асвечана ў імя святых Кірыла і Мяфодзія. Гэтая царква прызначалпся дзеля студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі, якія часова, пасля пераезду са Слуцка, размяшчаліся ў келлях былога бернардзінскага кляштара. Потым семінарыя была пераведзена ў перабудаваныя будынкі шпіталя Таварыства Дабрачыннасці на Траецкай гары.
Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў у кляштары працавала дзяржаўная следчая камісія, некалькі гадоў знаходзіліся зняволенныя паўстанцы, у тым ліку Каміла Марцінкевіч (дачка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча).
У 1870 годзе ў будынкі былога кляштара бернардзінак перавялі Слуцкі Свята-Траецкі мужчынскі манастыр. Галоўны алтар святыні пераасвяцілі ў гонар Сашэсця Святога Духа, а правы