Шыфр : 313В000469
Датаванне : VI–III стагоддзі да н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Каўпень

Каўпень — гарадзішча і курганны могільнік каля в. Каўпень (Каўпенскі сельсавет) Лоеўскага раёна. Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур. За 3 км на захад ад вёскі, на правым беразе р. Дняпро, ва ўрочышчы Рудавец. Памер 75х60 м. Умацавана 2 паўкруглымі валамі. Вышыня ўнутранага вала 2 м, вонкавага – 1,8 м. Абследавалі ў 1953 г. Ю. У. Кухарэнка, 1975 г. Л. Д. Побаль. Культурны пласт каля 0,3 м. Курганны могільнік за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі. У 1890 г. У. З. Завітневіч даследаваў 18 апошніх напаўразбураных курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавою на захад. Знойдзены дробныя пацеркі, бранзалеты, спражкі, паясныя кольцы, крэсіва, нажы, сякеры, наканечнік кап’я, гаршкі.

Шыфр : 313В000469
Датаванне : VI–III стагоддзі да н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Каўпень
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings