Вуліца Леніна (руск.: улица Ленина) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
== Гісторыя ==
Забудоўвалася з канца 1830-х гадоў. У 1856 годзе тут у стылі позняга класіцызму быў пабудаваны кафедральны сабор.
У пачатку XX стагоддзя вуліца называлася Бульварным праспектам, з 1913 па 1921 год — Раманаўскім праспектам.
Да 1915 года быў забудаваны галоўным чынам левы (усходні) бок вуліцы. Правы займалі землі, якія належалі Брэсцкай крэпасці. На граніцы паміж горадам і крэпасцю, у 1930-х гадах было пастаўлена некалькі межавых знакаў. Але да нашых дзён захаваўся толькі адзін, размешчаны на скрыжаванні сучасных вуліц Леніна і Гогаля. У 1958 годзе на гэтым знаку была ўсталявана мармуровая дошка з памятным тэкстам: «Сей столбъ границей служилъ между землями города и крепости с 1836 г. по 1915 г.».
У гады Першай сусветнай вайны большасць пабудоў спалена і разбурана.
У часы Польскай Рэспублікі насіла імя Люблінскай уніі, у гонар акта аб аб’яднанні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую, зацверджанага 1 ліпеня 1569 года на Люблінскім сойме.
У 1939 годзе перайменава ў праспект 17 Верасня, дзень, калі ў 1939 савецкія войскі перайшлі граніцу з Польшчай і практычна без баёў занялі Заходнюю Беларусь.
У часы нямецка-фашыцкай акупацыі цяперашняя Леніна нядоўгі час насіла імя Адольфа Гітлера, але хутка была перайменавана ў Нямецкую вуліцу (ням.: Deutschstraße).
Пасля вызвалення горада вуліцы была вернута ранейшая назва — 17 Верасня. У 1948 годзе перайменавана ў вуліцу Леніна. Пасля Вялікай Айчыннай вайны сфарміравалася і плошча Леніна.
У 1984 годзе вуліца рэканструявана і добраўпарадкавана.
== Размяшчэнне ==
Да скрыжавання з вул. Гогаля арыентавана з паўночнаг