Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1927—1929
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Клецкай_ешывы

Клецкая ешыва (іўр.: עץ חיים) — колішняя ешыва ў горадзе Клецку Мінскай вобласці.

Гісторыя

Ешыва была заснавана ў 1897 годзе ў горадзе Слуцку і ў 1921 годзе пераехала ў Клецк. Узвядзенне будынка распачалося ў 1927 годзе і было завершана ў 1929 годзе. Пэўную частку гісторыі выконвала ролю і сінагогі.
Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўвалі як дом культуры, потым — як краму.

Архітэктура

Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны ўваход вылучаны двухпавярховым рызалітам, завершаным шчытом з люнетам у цэнтры. Фасад раскрапаваны вуглавымі лапаткамі, карнізам простага профілю, ліштвамі рознавялікіх лучковых аконных праёмаў. Прамавугольная ў плане зала з двух бакоў мае двух’ярусныя галерэі. Перакрыццё выканана на металічных бэльках.

Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1927—1929
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Клецкай_ешывы
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.