Шыфр : 112Г000621
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1763–1785 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Кляштар_місіянераў_(Лыскава)

Кля́штар місіяне́раў — манастырскі комплекс у Лыскаве Пружанскага раёна, збудаваны ў XVIII стагоддзі. У склад комплексу ўваходзяць Траецкі касцёл і жылы корпус. Кляштар місіянераў — помнік архітэктуры позняга барока, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

== Мінуўшчына ==
Мураваны барочны касцёл і жылы корпус збудавалі ў другой палове XVIII стагоддзя манахі-місіянеры.
Акрамя жылых памяшканняў, на першым паверсе корпусу размяшчаліся кавальня і сталоўка. Цяпер у будынку дзейнічае ўрачэбная амбулаторыя.

== Архітэктура ==

Жылы корпус — двухпавярховы П-падобны будынак. Галоўны ўсходні фасад павернуты ў бок касцёла.
Сцены па перыметры апярэзаны пілястрамі. Бакавыя часткі фасаду падзеленыя карнізнай цягай на 2 ярусы. Пілястры ніжняга ярусу апрацаваныя рустыкай.
Вокны першага паверху знаходзяцца ў аркавых нішах, другога — акаймаваны простымі ліштвамі.
Скляпенні калідора цыліндрычныя з распалубкай, памяшканняў — крыжовыя.

== Літаратура ==

В.В. Алисейчик. 1597. Монастырь миссионеров // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3.

Шыфр : 112Г000621
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1763–1785 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Кляштар_місіянераў_(Лыскава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты