Стан : Страчана
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Койданаўскі_замак

Койданаўскі замак — колішні мураваны замак у Койданаве, на Гаштольдавай гары, збудаваны каля кан. 15 — пач. 16 ст., у час знаходжання мястэчка ва ўласнасці Гаштольдаў. Вонкавы выгляд невядомы. Замак існаваў да канца 16 ст. — пачатку 17 ст. — адзначаны ў Інвентары 1588, не адзначаны ў Інвентары 1621 г. На яго месцы ў пачатку 17 ст., відавочна ў 1613, быў збудаваны мураваны і ўмацаваны кальвінскі збор.

Пасля гэтага ролю замка як адміністрацыйнага цэнтра Койданаўскага графства Радзівілаў пачаў выконваць неўмацаваны сядзібны комплекс, размешчаны асобна ад мястэчка. У далейшым «замкам» няправільна называлі палацава-паркавы комплекс.

== Гл. таксама ==
Койданаўскі кальвінскі збор

== Літаратура ==
Якімовіч Ю. Ці быў у Койданаве замак? // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 3. — Мн.: Полымя, 1985. — ISSN 0131-2669 — С. 25—27.
Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь , А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя і інш. Уклад. Габрусь Т. В. — Мн.: Полымя, 1998. — 351 с.: іл. — ISBN 985-07-0036-Х — С. 33—35.

Стан : Страчана
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Койданаўскі_замак
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.