Вучэбны корпус № 3 Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка — будынак у Мінску. Уваходзіць у комплекс будынкаў БДПУ.
== Гісторыя ==
Праектаваўся і будаваўся ў комплексе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У адпаведнасці з пастановай ЦВК Беларусі ад 25 лютага 1919 г. у 1921 г. быў заснаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у складзе факультэтаў: рабочага, медыцынскага і грамадскіх навук. Першапачаткова для патрэб універсітэта былі прыстасаваны розныя будынкі ў цэнтры горада: на рагу вул. Універсітэцкай (сучасная вул. Кірава) і Чырвонаармейскай, 42/8 (рабфак), вул. Універсітэцкай, 29 і Энгельса, 50 (інтэрнаты), вул. Шырокай, 28 (сучасная вул. Куйбышава, хімлабараторыя), вул. Энгельса, 36 (інтэрнат), на рагу вул. Ленінскай і Універсітэцкай, 29/35 (аўдыторыі), на рагу вул. Універсітэцкай і Валадарскага, 5/30 (аўдыторыі), на рагу вул. Савецкай і Камсамольскай, 66/36 (інтэрнат), на вул. Савецкай, 33 (праўленне БДУ), на зав. Земляробчым, 4 (педфак). На падставе пастановы СНК Беларусі ад 06.12. 1924 г. загадам Наркамасветы ад 22.12.1924 г. № 222 была створана камісія пад старшынствам С. Некрашэвіча, якая павінна была займацца пытаннямі будаўніцтва «гмахаў» БДУ. На пасяджэнні ад 20.11.1925 г. (пратакол № 2) яе члены пастанавілі: «Лічыць неабходным, каб вучастак Універсітэта разам з вучасткам, які цяпер належыць, увайшла плошча, абмежаваная Земляробскім завулкам, Яўрэйскімі могілкамі, Бабруйскай вуліцай, Савецкай вуліцай да будынка № 14 уключна і адмяжованая перпендыкулярам з вуглу дома № 14 на Лагерны перавулак». Участак, плануемы пад будаўніцтва ўніверсітэта, быў забудаваны жылымі драўлянымі дамамі, якія зносіліся, часткова заняты яўрэйскімі могілкамі.
У конкурсе на лепшы праект Універсітэцкага гарадка перамог маскоўскі архітэктар Іван Кузьміч Запарожац. Праект складаўся з генеральнага плана, на якім былі паказаны ўсе будынкі, і праектаў асобных будын