Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — універсітэцкі гарадок, які знаходзіцца на Плошчы Незалежнасці ў г. Мінску. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Сённяшні комплекс уяўляе сабой квартал паміж плошчай Незалежнасці і Прывакзальнай плошчай і ўключае будынак рэктарату, ФМА, галоўны, фізічны, хімічны, геаграфічны корпусы, і адміністратыўныя будынкі. Таксама БДУ належыць шэраг будынкаў па-за комплексу.
Гісторыя
Першапачаткова ўніверсітэцкі гарадок павінны былі фарміраваць 16 будынкаў сярод зялёных насаджэнняў. Простай і выразнай схеме будынкаў адпавядала лаканічнае па форме дойлідства фасадаў, пазбаўленых дэкору, але атрымалася пабудаваць толькі 5 — медыцынскі, анатамічны, галоўны корпус і сённяшнія Інстытут ядзерных праблем і будынак факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі.
Разбураныя ў ІІ Сусветную вайну будынкі былі адноўлены ў 1945—1949 гадах, унутраная планіроўка захавалася, аднак былі часткова зменены фасады — былі прададзены рысы неакласіцызму (архітэктар С. Баткоўскі).
Пад час пабудовы Мінскага метрапалітэна былі знесеныя медыцынскі корпус і часткова сённяшні будынак Інстытута ядзерных праблем. Аднак на гэтым не скончылася — анатамічны корпус быў пашкоджаны і таксама быў знесены. Такім чынам сення засталося толькі 2 будынка з першапачатковага праекту (былы галоўны корпус быў перададзены БДПУ).